Вайна44

Украіна нарошчвае вытворчасць уласнай зброі, але ці дастаткова хутка?

За два гады армія Украіны атрымала некалькі новых відаў зброі, на выпуск зброі ўнутры краіны ў 2024 годзе плануецца выдаткаваць каля 6 мільярдаў долараў (з іх адзін мільярд на беспілотнікі). У краіне разгортваюць вытворчасць еўрапейскія інвестары. Аднак гэты працэс мог бы ісці хутчэй.

вытворчасць зброі ва Украіне производство оружия в Украине production of weapons in Ukraine
Рабочы цягне каляску з мінамётнымі снарадамі на заводзе ва Украіне. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Як піша The New York Times, на момант уварвання Расіі ўкраінская армія мела толькі адну самаходную артылерыйскую сістэму «Багдана». Пры гэтым толькі яна магла страляць снарадамі калібру НАТА. Cістэма была настолькі эфектыўнай у першыя дні вайны, што яе перамяшчалі па полі бою па ўсёй краіне.

Цяпер абаронная прамысловасць Украіны штомесяц выпускае восем такіх сістэм, што сведчыць пра патэнцыйны бум вытворчасці зброі ўнутры краіны.

Гэты рост адбываецца ў вырашальны момант, калі расійская вайсковая машына ў чатыры разы павялічыла сваю вытворчасць. У той жа час пакет дапамогі ЗША для Украіны знаходзіцца на разглядзе Кангрэса, а еўрапейскія абаронныя кампаніі з вялікай асцярожнасцю наладжваюць сваю вытворчасць у краіне.

У такой сітуацыі Украіне неабходна аднавіць сваю абаронную прамысловасць, каб не залежаць ад Захаду. Пакуль невядома, ці атрымаецца гэта зрабіць своечасова, каб змяніць траекторыю вайны.

Разам з тым, выданне адзначае, што ўкраінскія вайсковыя інжынеры ўжо прадэманстравалі дзіўнае ўменне прыстасоўваць старыя сістэмы ўзбраенняў да больш сучаснай агнявой моцы.

Толькі за апошні год украінскія абаронныя прадпрыемствы выпусцілі ў тры разы больш бронетэхнікі, чым выраблялі да 2022 года, і ў чатыры разы павялічылі вытворчасць супрацьтанкавых ракет, паводле даных украінскага ўрада.

Плануецца, што фінансаванне даследаванняў і распрацовак сёлета ўзрасце ў восем разоў — да 1,3 мільярда долараў. Пры гэтым у 2023 годзе вайсковыя закупкі падскочылі да 20-гадовага максімуму і склалі амаль 10 мільярдаў долараў, у той час як да поўнамаштабнай вайны гэты паказчык складаў каля 1 мільярда долараў у год.

На зброю, вырабленую ўнутры краіны, у 2024 годзе плануецца выдаткаваць каля 6 мільярдаў долараў (з іх адзін мільярд на беспілотнікі).

Але працяглы перыяд спаду вайсковай прамысловасці хутчэй за ўсё будзе цяжка пераадолець, як і наладзіць вытворчасць некаторых відаў зброі. Сярод апошняй так неабходныя на полі бою 155-міліметровыя снарады. Іх вытворчасць залежыць ад імпартнай сыравіны і ліцэнзійных правоў заходніх вытворцаў ці ўрадаў.

Выданне цытуе словы міністра па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Украіны Аляксандра Камышына, які абяцае, што вытворчасць гэтых снарадаў «на падыходзе», але не ўдакладняе тэрмінаў.

Бронетэхніка на заводзе ва Украіне Armored vehicles at a factory in Ukraine Бронетехника на заводе в Украине
Бронетэхніка, выпушчаная на адным з заводаў ва Украіне. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Палітычныя лідары ў Еўропе, якія асцерагаюцца аслаблення амерыканскай падтрымкі, і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія бачаць рынкавыя магчымасці, заахвочваюць вайсковую вытворчасць ва Украіне, нават калі спатрэбіцца некалькі гадоў на тое, каб вайсковая прадукцыя трапіла на поле бою.

Нямецкі гігант вайсковай прамысловасці Rheinmetall і турэцкі вытворца беспілотнікаў Baykar знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва заводаў ва Украіне. У сакавіку міністр абароны Францыі заявіў, што тры французскія кампаніі, якія вырабляюць беспілотнікі і наземнае вайсковае абсталяванне, блізкія да заключэння аналагічных пагадненняў.

У мінулым месяцы Германія і Францыя абвясцілі аб стварэнні сумеснага прадпрыемства для вытворчасці ва Украіне дэталяў для танкаў і гаўбіц і, у канчатковым выніку, цэлых сістэм узбраенняў.

Эксперты адзначаюць, што заводы, якія падтрымліваюцца замежнікамі, будуць у асноўным пабудаваныя на захадзе краіны, удалечыні ад лініі фронту. Яны будуць абароненыя сістэмамі СПА. Цяпер украінскія вайскоўцы размясцілі такія сістэмы вакол некаторых сваіх найбольш важных заводаў па вытворчасці зброі.

Кампанія BAE Systems — вытворца такіх відаў зброі, як гаўбіцы M777 і Archer, баявыя машыны Bradley і CV90, а таксама танкі Challenger 2 — наладзіла рамонт пашкоджанай у баях зброі на заводах ва Украіне.

Аднак пакуль ніводзін буйны амерыканскі вытворца зброі не абвясціў аб планах адкрыць вытворчыя лініі ва Украіне.

Перашкодай на шляху разгортвання вайсковай вытворчасці ва Украіне, як адзначае выданне, з'яўляецца «павуцінне бюракратыі». Інвестары спрабуюць правесці свае прапановы праз тры міністэрствы — абароны, лічбавай трансфармацыі і па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці.

«Мы спрабуем зразумець, як усё гэта спалучаецца і як яны працуюць разам», — цытуе выданне словы Уільяма Тэйлара (William Taylor), былога пасла ў Кіеве, які ўзначальвае працу Інстытута міру ЗША па наладжванні сувязяў паміж амерыканскімі і ўкраінскімі абароннымі кампаніямі.

Чытайце яшчэ:

Да «жэсту добрай волі» на востраве Змяіным расіян прымусіла «Багдана» — уласная ўкраінская САУ. Яна можа стаць адной з найлепшых у свеце

Украіна ў мінулым месяцы пачала вытворчасць ракет з далёкасцю больш за 640 км

Украіна можа атрымаць лазерную зброю?

Каментары4

  • Праўдаруб
    03.04.2024
    Зяленскі і слугі народа правальваюць мабілізацыю і гэта самае небяспечнае на цяперашні час. Для паспяховай абароны і тым больш наступлення патрэбны людзі на перадавой, а яны ва Украіны заканчваюцца.
  • Рэчаіснасьць
    03.04.2024
    Праўдаруб, заканчваюцца дурні на рашке гатовыя здохнуць невядома за што. З абаронцамі сваёй радзімы супраць акупантаў за сваі сем'і і будучыню ва Украіне ўсё норм.
  • Зьміцер
    03.04.2024
    Праўдаруб, хопіць ужо вярзці на ўкраінцаў, займіцеся лепей сабой ды сваім праблемамі.

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя1

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым2

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →