Вайна77

Украіна можа атрымаць лазерную зброю?

Новая лазерная зброя, якая паспяхова прайшла выпрабаванні ў Вялікабрытаніі, можа карэнным чынам змяніць сучаснае поле бою. Расказваем, што за яна.

 DragonFire
DragonFire паражае цэль. Фота: Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

На днях міністэрства абароны Вялікабрытаніі абвясціла аб паспяховых выпрабаваннях лазернай зброі DragonFire. Як заявіў кіраўнік міністэрства абароны Вялікабрытаніі Грант Шапс (Grant Shapps), такі баявы лазер здольны «карэнным чынам змяніць баявую прастору», бо не мае патрэбы ў дарагіх боепрыпасах і мінімізуе спадарожную шкоду.

Далёкасць дзеяння DragonFire засакрэчаная, але гэта зброя прамой бачнасці і можа паразіць любую бачную цэль. Яе дакладнасць эквівалентная траплянню ў аднафунтавую манету (23 мм) з адлегласці ў кіламетр.

Да таго ж выкарыстанне DragonFire вельмі таннае — кошт стрэлу складае менш за 10 фунтаў стэрлінгаў. Менавіта гэтая апошняя адметнасць робіць лазерную зброю вельмі жаданай практычна для кожнай арміі свету.

У класічных сістэмах супрацьпаветранай абароны выкарыстоўваюцца ракеты коштам да некалькіх мільёнаў даляраў кожная. Напрыклад, снарад для сістэмы ЗРК Patriot каштуе больш за 4 мільёны даляраў.

 DragonFire
Сістэма DragonFire. Фота: Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

Прынцып працы просты — магутны паток лазераў, сабраны ў пучок, выпальвае матрыцу саманаводных ракет ці аптычныя сістэмы беспілотніка.

Былы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў сваім акаўнце ў Х пад відэа выпрабавання напісаў каментар:

«Украіна гатовая прыняць і выпрабаваць працу такога лазернага комплексу ў баявых умовах».

Вядома, што распрацоўку такой зброі вядуць і іншыя краіны. Напрыклад, у Расіі гэта сістэмы «Перасвет» і «Задзіра». Інфармацыя пра іх засакрэчаная.

Чытайце яшчэ:

Украіна ўжо сёння можа атрымаць ад ЗША высокадакладныя кіраваныя бомбы GLSDB — Politico

«Анка» — новая суперзброя Турцыі

Ва Украіне ўпершыню выкарысталі «гібрыдную» сістэму СПА FrankenSAM

Каментары7

  • Блаблабла
    14.03.2024
    А можа і не атрымаць
  • У
    14.03.2024
    Базыль з-пад Хойнiкау, у таких даже от одной новости уже подгорает. А что будет когда эта разработка начнет палить рашистскую технику
  • Жаўнер НАТА
    14.03.2024
    Пілотам рашысцкіх блахалетаў давядзецца адчуць "эфект лінзы" на уласнай дупе.

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Blue Origin Джэфа Безаса ўпершыню запусціла ракету на арбіту. У SpaceX з’явіўся сур'ёзны канкурэнт7

Міліцэйскага стукача судзяць за крадзеж і абразу Лукашэнкі1

Мільярдэры, замежныя госці і экс-прэзідэнты: хто будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Трампа4

Чыноўнік, што адключаў «Перамен» Цоя на праўладным мітынгу ў Мінску, атрымаў пасаду ў Віцебску6

На разгромленым дзяржавай прадпрыемстве Лукашэнка заявіў, што гатовы ўсяляк дапамагаць прыватнаму бізнэсу12

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць47

Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася нават весці размовы пра Анджэя Пачобута2

Як некаторым удаецца выжыць у авіякатастрофах, у якіх гінуць амаль усе?2

У Расіі абваліліся продажы беларускіх аўтобусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →