Грамадства88

Марзалюк расказаў, якога нябожчыка будуць судзіць наступным пасля Катрука

8 лютага Вярхоўны суд Беларусі пачаў першы ў гісторыі краіны судовы працэс над нябожчыкам. Судзяць памерлага 9 гадоў таму Уладзіміра Катрука, абвінавачанага ў забойстве жыхароў Хатыні. Ведаючы асаблівасці лукашэнкаўскага судаводства, вынясенне абвінаваўчага прысуду — справа тэхнічная, і адразу пасля Катрука суд гатовы ўзяцца за разгляд справы іншага памерлага.

Ігар Марзалюк

У інтэрв'ю тэлеканалу АНТ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк паведаміў, што чарговым нябожчыкам, якога стануць судзіць у Беларусі, стане Сымон Серафіновіч, піша «Радыё Свабода».

«Серафіновіч, нацыянальна-свядомы дзеяч Вялікай Брытаніі пасля вайны, начальнік паліцыі Міра. Другі працэс пасьля Катрука будзе над ім. Ён па вушы ў крыві», — сказаў Ігар Марзалюк.

Сымон Серафіновіч паходзіў з ваколіцаў Міра, нарадзіўся ў 1910 годзе. Летам 1944 года далучыўся да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, здаўся ў палон амерыканцам і пайшоў добраахвотнікам у 2-гі Польскі корпус. Пасля вайны жыў у Лондане, удзельнічаў у дзейнасці беларускай дыяспары.

У 1990-х гадах супраць яго ў Вялікабрытаніі была распачатая крымінальная справа за ваенныя злачынствы, якую, аднак, неўзабаве спынілі з прычыны сталага веку і хваробы абвінавачанага.

Цяперашняя кампанія рэжыму Лукашэнкі па судах над даўно памерлымі людзьмі, звязанымі са злачынствамі часоў Другой сусветнай вайны — адзін з элементаў ініцыяванай і заведзенай Генеральнай пракуратурай на чале з Андрэем Шведам крымінальнай справы адносна «генацыду беларускага народа». Праз такую своеасаблівую апеляцыю да гісторыі рэжым, які страціў унутраную легітымнасць, намагаецца абгрунтаваць неабходнасць сілавога задушэння мірных пратэстаў і апраўдаць сваё знаходжанне пры ўладзе любой цаной.

Каментары8

  • Кастусь
    16.03.2024
    наступны нябожчык якога будуць судзiць - лукашэнка)
  • Мразалюк
    16.03.2024
    Дойдзе i да iх чарга
  • Ганьба
    16.03.2024
    Нікчэмны плаксівы служка Марзалюк, цябе асудзяць пры жыцці.

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення1

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы выказалі найбольшую ахвоту наведваць тысячагадовы іспанскі замак3

«Мексіканскі заліў выказаў намер перайменаваць Дональда Трампа». Найлепшыя твіты тыдня8

Самалёт расійскай авіякампаніі зламаўся падчас рэйса. Ён такі ўжо чацвёрты з пачатку года1

«Шахед» пад Гомелем мог быць збіты расійскай СПА2

За рулём мікрааўтобуса, які насмерць збіў хлопчыка ў Віцебску, быў праваслаўны святар5

Хто стане вядучым нядзельнага шоу, якое «Белсат» будзе паказваць замест праграмы «Тыдзень» Падсасоннага і Кулея?11

Стваральнікі сямейнага брэнда @СiesnaBrama: «Мы расказваем, што наш сцяг не супраць чагосьці, ён — за»3

Прадпрымальнік Павел Падкарытаў набыў у Германіі карціну Станіслава Жукоўскага. У ёй ёсць загадка

«Стрэліць з разабранага пісталета немагчыма». Belpol ацаніў версію пра гібель міліцыянераў у Віцебску падчас чысткі зброі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення1

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →