Як стала вядома Mayday.team, магілёўскія сілавікі затрымалі двух работнікаў прыватнай друкарні, якая размешчаная на вуліцы Ленінскай у Магілёве. Затрыманыя — сямейная пара.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрымалі Аляксандра Хамкова і ягоную жонку Вольгу. Дома і на працы ў пацярпелых правялі ператрус.
Як сцвярджае крыніца праваабаронцаў, «людзі працавалі звычайна, ніякага дачынення да палітыкі не мелі».
Каментары