Улада44

Сіліцкі: Грамадства змяняюць не апытанні, грамадства змяняюць дзеянні

Больш за ўсё сацыёлагаў у 2009 годзе расчаравала інертнасць беларусаў, — заявіў кіраўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі.

Больш за ўсё сацыёлагаў у 2009 годзе расчаравала інертнасць беларусаў, — заявіў кіраўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) Віталь Сіліцкі.

«Падчас рэалізацыі нашых даследчых праграм сумесна з аксіяметрычнай лабараторыяй «Новак» мы правялі некалькі даследаванняў, даныя якіх могуць служыць для параўнання з іншымі даследаваннямі, скажам, гадоў праз дваццаць. Мы стварылі кропку адліку ў нейкіх эканамічных, палітычных гледжаннях, нацыянальнай ідэнтычнасці і г.д.», — сказаў Сіліцкі.

Як адзначыў сацыёлаг, асабіста яго вельмі здзівіла даследаванне, якое тычыцца крызісу.

«Большая частка грамадства хапаецца за старое — яшчэ мацней, чым улада. Яны не разлічваюць на сябе, яны думаюць, што хтосьці прыйдзе і ім усё дасць, — сказаў Сіліцкі. —
Дзівяць парадоксы. Напрыклад,
абсалютна станоўчае стаўленне да тых, хто спрабуе прапагандаваць беларускую мову і культуру, і ў той жа час — поўная незацікаўленасць ва ўласным удзеле ў гэтым працэсе
. Грамадства падтрымлівае прадпрымальнікаў — але само ў гэта лезці не жадае».

«Гэта самая цікавая рыса сённяшняга беларускага грамадства: можна падтрымаць усё, што заўгодна, калі толькі гэта не адарве мяне ад канапы і не прымусіць мяне ў чымсьці актыўна ўдзельнічаць», — заявіў сацыёлаг.

Пры гэтым ён адзначыў, што апытанні — усяго толькі адпраўная кропка для дзеянняў. «Мы рады, калі дапамаглі тым жа прадпрымальнікам, тым жа праеўрапейскім сілам, якія збіралі Кангрэс еўрапейскіх сіл, той жа кампаніі «Будзьма». Калі ў выніку дзеянняў кампаніі «Будзьма» праз тры гады штосьці зменіцца ў беларускім грамадстве — у гэтым будзе і наш уклад.

Але апытанні не змяняюць грамадства — грамадства змяняюць дзеянні людзей», — сказаў Сіліцкі.

Каментары4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →