Яму пагражае крымінальная справа.
Затрыманага мужчыну зваць Павел Калеснік. Яму 36 гадоў. Вядома, што ён жыве ў мінскай Серабранцы.
Губазікаўцы сцвярджаюць, што яго затрымалі за дробны крадзеж (мы не можам праверыць гэтай інфармацыі, а сілавыя структуры сістэматычна распаўсюджваюць хлуслівую інфармацыю адносна затрыманых па палітычных матывах), але ў тэлефоне адшукалі фота з беларускім нацыянальным сцягам і адно фота з удзелу ў пратэстах.
Цяпер яму пагражаюць крымінальнай справай.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары