«Адвезлі ў лес і катавалі электрашокерам». У Віцебску маладзёны вымагалі грошы ў школьнікаў
Двое падлеткаў, 15 і 16 гадоў, звярнуліся ў міліцыю з заявай аб вымагальніцтве. Высветлілася, што яны перадалі банкаўскія карты і доступ да іх знаёмаму дзевяцікласніку, які займаўся крыптавалютай. А скончылася ўсё катаваннямі.
Пазней на рахунках хлопцаў з'явіліся грошы. Яны іх знялі і патрацілі (да 10 тысяч рублёў).
Той таварыш паспрабаваў вярнуць сродкі, але яму адмовілі.
Тады ён звярнуўся па дапамогу да 16-гадовага і 22-гадовага знаёмых.
У выніку аднаго з уладальнікаў карт вывезлі ў лес, дзе сталі катаваць электрашокерам. Хлопец вярнуў доўг. Яго прыяцель вымушаны быў вярнуць доўг рэчамі, бо грошы паспеў патраціць.
Заведзена крымінальная справа за вымаганне. Маладым людзям пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, піша БелТА.
Каментары
Деньги не их. Заявление о вымогательстве.
Беларусь - цифровое Сомали!....