Грамадства

Выданне Ex-press.live і чат «Гомель за Никиту Золотарева» прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

24 кастрычніка КДБ прызнала «экстрэмісцкімі фармаваннямі» выданне Ex-press.live і чат «Гомель за Никиту Золотарева», піша «Вясна».

Пры інфармацыі пра Ex-press.live пазначаныя прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненне да гэтага рэгіянальнага СМІ, які базаваўся ў Жодзіне і спецыялізуецца на асвятленні навін Барысаўшчыны: «ураджэнцы Расіі: Паляк Міла Анатольеўна, Баброўская Анастасія Аляксандраўна, Мацкевіч Алег Георгіевіч, грамадзяне Рэспублікі Беларусь: Сляпухін Павел Віктаравіч, Кульбякіна Алена Уладзіміраўна».

У сітуацыі з «Гомель за Никиту Золотарева» пазначана, што гаворка ідзе пра закрыты тэлеграм-чат, дачыненне да якога, як сцвярджаецца, мае бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова — Міхаіл Лапуноў.

Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання. Агулам мужчына правядзе за кратамі больш за тры месяцы.

Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →