Вайна1818

«Беларусы — гэта немцы Усходу». Польскі разведчык, які займаўся Беларуссю, упершыню даў інтэрв'ю

Падпалкоўнік Мацей Каравай, які спецыялізаваўся на беларускім і расійскім кірунках, некалькі месяцаў таму выйшаў на пенсію і даў вялікае інтэрв'ю ютуб-каналу Didaskalia.

польскі ваенны разведчык a Polish military intelligence officer офицер польской военной разведки
Падпалкоўнік польскай разведкі Мацей Каравай спецыялізаваўся на беларускім і расійскім кірунках. Скрын відэа

Польскі разведчык высока ацаніў арганізацыю беларускай арміі. На яго думку, яна ў нечым лепшая за расійскую.

«Я больш цаню беларускую армію, чым расійскую. Беларусы лепшыя ў арганізацыі некаторых пытанняў, маюць цікавыя рашэнні асобных з іх. Нават можна сказаць, унікальныя. Яны як бы знаходзяцца ў цені расійскай, але трэба адзначыць, што беларусы — гэта «немцы Усходу».

У беларусаў парадак. Расійскі бардак для беларусаў нехарактэрны. Калі бачыш беларускія гарады, мясцовасці, дзе жывуць беларусы, то падаецца, што ты як бы знаходзішся ў Польшчы. І з вайсковага пункту гледжання, яны таксама акуратныя па арганізацыі і вельмі сістэматычныя», — кажа адстаўны польскі разведчык.

Былы разведчык згадвае, што яго цікавіла, як беларусы ў сябе рэалізоўвалі тое, што ім перадавалі расіяне:

«Я бачыў, як гэта сапраўды добра можа быць рэалізавана, у той час як у расіян вечна нешта не атрымлівалася (не магу ўдавацца ў падрабязнасці). Гэта таксама сведчыць аб пэўнай штабной культуры, вайсковай культуры».

На думку польскага вайсковага аналітыка, беларускае войска таксама менш карумпаванае ў параўнанні з расійскім.

Чаму беларуская армія не ўвязалася ў вайну ва Украіне

Падпалкоўнік у адстаўцы Мацей Каравай звяртае ўвагу на той факт, што беларуская армія не такая вялікая, каб яе ўступленне ў вайну дало расіянам вырашальную перавагу. «Магчыма, нейкія сілы ўкраінцаў яна б адцягнула, але вялікіх страт украінскай арміі яна нанесці не здольная», — кажа адстаўны польскі разведчык.

«Трэба памятаць, што Лукашэнка сваю ўладу ў Беларусі замацаваў на некалькіх тэзісах. Адзін з іх — пакуль ён ва ўладзе, у Беларусі не будзе вайны. І гэты тэзіс ён вельмі часта паўтарае. А адносна маніфестацый [2020-га] Лукашэнка сцвярджае, што каб не ён, то было б так, як ва Украіне.

У Лукашэнкі з беларускімі сілавікамі заключана свайго роду пагадненне. Улада Лукашэнкі не абсалютная. Ён саступіў частку паўнамоцтваў Радзе бяспекі і трымае дыстанцыю і з сілавікамі, і з Расіяй.

А ўсе ж сілавыя структуры разумеюць, што ў выпадку поўнага паглынання яны будуць толькі часткай вялікай Расіі. А так яны ў сябе ў Беларусі нешта значаць».

Калі б Аляксандр Лукашэнка даў загад напасці на Украіну, то, на думку Каравая, беларускія вайскоўцы б яго выканалі, але Лукашэнку давялося б знайсці вельмі моцныя матыватары для іх, бо такі крок моцна супярэчыў бы нефармальнаму «сацыяльнаму кантракту» Лукашэнкі з сілавікамі.

«На мой погляд, такі загад з яго боку малаімаверны. Удзел Беларусі ў вайне не ўваходзіць у планы Лукашэнкі. Тэрыторыя, палігоны, транспарт, лагістыка, навучанне, лячэнне [— усё гэта ён расіянам даў], але не непасрэдны ўдзел», — адзначае аналітык.

Чытайце яшчэ:

Польшча траціць на войска больш за іншыя краiны НАТА

Вучэнняў «Захад» сёлета не будзе — цяпер афіцыйна

Каментары18

  • 123
    05.09.2023
    как же тяжело Тихановской и оппозиции сейчас там действовать среди вот таких вот горе экспертов

    да любой служивший белорус скажет какой там бардак, буквально в каждой вч

    более менее держится с помощью РФ, Китая и денег ВПК в РБ, потому что усатый бабки на этом делает
  • Бобр
    05.09.2023
    Получается, что Лукашенко подставил Путина с его слов. Какая бы не была армия, но лишней не была и позволили наладить снабжение и дать резерв киевской группировке. В провале России в чемто и он виноват. Был сорван главный план: раздел Украины на 3 части по Суркову.
  • Янка
    05.09.2023
    Калі спадар Каравай ацэньвае баяздольнасць беларускай арміі праз скілы ў навядзенні парадку і іншую паказуху кшталту танкавага біатлону, а не напрыклад праз узровень долі спраўнай баявой тэхнікі, сучаснасці амуніцыі, агульнай баявой падрыхтоўкі асабістага складу і падрыхтаванасці малодшых камандыраў прымаць самастойныя рашэнні на полі боя, то ягоная кампетэнтнасць выклікае пытанні.

    Нагадаю, што ў нешматлікай фінскай арміі узору 30х гадоў XX ст., якая досыць доўга эфектыўна стрымлівала савецкую навалу пад час савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў, менавіта вонкавы бок вайсковай службы атрымліваў вельмі невялікую увагу. То бок камандны склад асоба не турбавала, ці можа жаўнер/афіцэр прыгожа маршыраваць на парадзе, але вельмі цікавіла, наколькі ён здольны эфектыўна ваяваць у сучаснай вайне.

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →