Па інфармацыі Belpol, члены выбарчых камісій і назіральнікі, задзейнічаныя ў чарговай фальсіфікацыі, былі прызначаныя рэжымам яшчэ ў верасні 2024 года — да афіцыйнага абвяшчэння даты выбараў.

«Белпол» атрымаў спісы больш за 10 тысяч членаў выбарчых камісій і назіральнікаў, задзейнічаных у чарговай фальсіфікацыі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Усе яны былі прызначаныя рэжымам яшчэ ў верасні 2024 года (то-бок нават да абвяшчэння даты прэзідэнцкіх выбараў) паводле вынікаў праверак у «КДБ-МУС» на лаяльнасць да Лукашэнкі.
Інфармацыя пра гэтых асоб працягвае паступаць.
«Белпол» зрабіў пошукавік, дзе можна шукаць па прозвішчах і населеных пунктах.
Каментары