Грамадства44

У Гомелі камусьці вынеслі рэкордна суровы прысуд па справе аб «рэабілітацыі нацызму»

Гомельскі абласны суд вынес блізкі да максімальнага прысуд за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання, дзейнасць якога накіраваная на рэабілітацыю нацызму». «Флагшток» заўважыў гэта кароткае паведамленне ў дзяржаўнай прэсе і расказвае, што пра гэту справу ўвогуле вядома.

З афіцыйнага паведамлення вынікае, што жыхара Рагачова абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Мужчына нібыта стварыў тэлеграм-канал, у якім былі знойдзеныя выказванні Гітлера і выявы нацысцкай сімволікі.

Суд прайшоў у закрытым рэжыме, прозвішча абвінавачанага і іншыя падрабязнасці судовага працэсу не паведамляюцца. У выніку суд прызначыў абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе 11 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

У дзейнай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса Беларусі ёсць толькі адзін артыкул, які прадугледжвае магчымасць такога суровага пакарання за падобныя злачынствы — арт. 130-1 ч. 3 «Наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы». Артыкул быў унесены ў Крымінальны кодэкс у маі 2021 года.

Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 12 гадоў пазбаўлення волі. Пра вынясенне максімальна суровых прысудаў па ім раней не паведамлялася.

Пры гэтым у афіцыйным раскладзе судовых пасяджэнняў Гомельскага абласнога суда апошнім часам разгляду крымінальнай справы, якая б цалкам падыходзіла пад гэта апісанне, «Флагштокам» не зафіксавана.

Каментары4

  • Владислав
    17.08.2023
    Злачынцам у судзейскіх мантыях "не до законов". Няхай баяцца, што ўсё таемнае стане яўным. І сам лукавы не дапаможа...
  • Fff
    17.08.2023
    "Не усё плахое..." можа гаварыць толькi гауляйтер.
  • Калматы Вожык
    17.08.2023
    Згодна з логікай гэтых махровых калхознікаў за краты трэба перацягнуць мільёны людзей, а менавіта тых хто меў дачыненне да стварэння фільмаў пра ІІ сусветную вайну: сцэнарыстаў, рэжысёраў, кінааператараў і актораў, якія хоць раз апраналі мундыр нямецкага жаўнера. Ну, а тых, хто граў ролю беснаватага фюрэра -- адразу пры паімцы казніць без суда і следства!

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →