Грамадства66

У дзень нараджэння былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава Вярхоўны суд апублікаваў віншаванне — 18 гадоў калоніі

Сёння свой дзень народзінаў адзначае Станіслаў Лупаносаў, падпалкоўнік ГУБАЗіК, адна з цэнтральных фігур сярод тых сілавікоў, якія перайшлі на бок народу. З ягоным іменем звязваюць страту рэжымам вялікай колькасці канфідэнцыйнай інфармацыі, у тым ліку баз даных. Рэжым Лукашэнкі павіншаваў Лупаносава прысудам.

Станислав лупоносов
Станіслаў Лупаносаў. Скрын відэа «Ток»

На сайце Вярхоўнага суда з'явілася інфармацыя аб прысудзе Станіславу Лупаносаву: яму завочна далі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А таксама штраф у 48 тысяч рублёў.

У прысудзе гаворыцца, што былога сілавіка прызналі вінаватым у несанкцыянаваным капіраванні інфармацыі, «здрадзе дзяржаве», выдачы дзяржаўных сакрэтаў і дзеяннях з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, якія нанеслі «істотную шкоду дзяржаве». 

Лупаносава асудзілі па артыкулах 352, 356 і 424 Крымінальнага кодэкса.

На тое, што інфармацыю апублікавалі ў дзень нараджэння Лупаносава — а яму сёння 40 год, — звярнулі ўвагу ў адным з тэлеграм-каналаў «Байпола», які нядаўна раздзяліўся на дзве часткі. 

Сам Лупаносаў каментуе гэта так. 

«Гэтая інфармацыя тэхнічна была апублікаваная даўно, але доступ для ўсіх да яе адкрылі толькі сёння. Прынамсі, ніхто яе раней не бачыў, а сёння з'явілася. Наколькі я разумею, тут нейкі асабісты сімвалізм у такой ацэнцы маіх заслуг перад Радзімай. Яны мне далі па максімалцы.

І я гэта трактую як страх, ну і хай баяцца, бо самага галоўнага ў сваім жыцці ў справе вызвалення Беларусі я яшчэ не зрабіў. Я лічу, усё наперадзе.

Адзначаю дзень народзінаў», — сказаў «Нашай Ніве» Станіслаў Лупаносаў. 

Нядаўна ён даваў вялікае інтэрв'ю «Нашай Ніве». 

Каментары6

  • mikola
    15.06.2023
    Geta ni pravilna !
  • Правдоруб
    15.06.2023
    Бывшим ментам не верю!...
    Тем более, губопикам.
  • mikola
    15.06.2023
    A sto tak mnoga ? Magli b na palovu menei dac ! Hto prydumvae gety terminy ?

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх60

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →