Грамадства55

Як у МУС вялі спіс геяў сярод супрацоўнікаў і чаму сілавікі арыентуюцца на Расію

Байполавец, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў на канале «Ток» расказаў аб тым, хто з сілавікоў хацеў бы заняць крэсла Лукашэнкі, аб прарасійскіх настроях і пошуку геяў у сілавых структурах.

Станіслаў Лупаносаў Станислав Лупаносов Stanislav Lupanosov
Станіслаў Лупаносаў падчас інтэрв'ю. Скрын відэа 

Чым абумоўлена арыентацыя сілавікоў на Расію

На думку Станіслава Лупаносава, прарасійскія настроі ў сілавых структурах абумоўлены толькі наяўнасцю ў Расіі энергарэсурсаў. Тут няма ніякай ідэалогіі.

«Гэта краіна безлімітных энергарэсурсаў. Гэта адзінае, што абумоўлівае прарасійскія настроі. Пуцінская ідэалогія, тое, як пабудавана расійская сістэма ўлады, праца расійскага МУС заўсёды крытыкаваліся ў нашай сістэме ўнутраных спраў. Іх сістэма заўсёды працавала горш. У іх злачыннасць вышэйшая. Там зайздросціць няма чаму. Толькі такія «плюшкі», як магчымасць раней пайсці на пенсію, большы яе памер»,

— адзначае Лупаносаў.

Былы супрацоўнік беларускіх сілавых структур не пагаджаецца з меркаваннем, што для многіх беларускіх сілавікоў Беларусь не з'яўляецца каштоўнасцю. Ва ўмовах абмежаванай інфармацыі яны лічаць, што змагаюцца за Беларусь:

«Некаторыя сілавікі думаюць, што ў сённяшніх умовах яны змагаюцца за Беларусь. Яны лічаць, што Беларусь застанецца. Цяпер у краіне моцна абмежаваны прыток абʼектыўнай інфармацыі. Такая інфармацыя закрытая, прызнаная экстрэмісцкай. Людзі баяцца гэта чытаць, таму лепш яе не чытаць. Так спакойней будзе, прасцей».

Хто можа ўзяць уладу пасля адыходу Лукашэнкі

Станіслаў Лупаносаў лічыць, што адыход Лукашэнкі будзе святам для ўсіх. Але сілавікі будуць баяцца люстрацыі.

«Я ўпэўнены, што нават тыя сілавікі, якія яму служаць, будуць вельмі ўдзячныя, што яго няма. Але тыя, хто ўчыніў злачынствы, баяцца люстрацыі. Яны ў першую чаргу зацікаўленыя ў тым, каб Лукашэнка застаўся. Думаю, калі яго не будзе, яны з краіны ўцякуць»,

— мяркуе Станіслаў Лупаносаў.

На думку былога супрацоўніка ГУБАЗіКа, пасля адыходу Лукашэнкі яго крэсла можа паспрабаваць захапіць цяперашні намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў: «Ён так шалёна настроены. Больш ні ў кога я не бачыў такога запалу. У яго ёсць амбіцыі».

Каго сілавікі бачаць замест Лукашэнкі

На думку Лупаносава, беларускім сілавікам усё адно, хто будзе прэзідэнтам:

«Менавіта значнай масе сілавікоў усё адно, хто будзе, толькі не Лукашэнка. Я думаю, што Лукашэнка задзёўб іх. Гэта ў першую чаргу тычыцца тых, хто працуе на ніжэйшым і сярэднім узроўнях. Не на камандных пасадах. Бо тое, што яны робяць цяпер, — не тое, дзеля чаго яны прыйшлі ў міліцыю. Вучыліся яны не для гэтага».

Адкуль гамафобія ў сілавых структурах

Станіслаў Лупаносаў адзначае, што гамафобія шырока ўкаранілася ў МУС у пару, калі міністрам быў Ігар Шуневіч.

«Пры ім пачалі рабіць упор на пошук геяў. У аператыўным плане пачалі іх шукаць у сістэме МУС. Зрабілі нейкі адмысловы ўлік. Склалі спіс. Недзе ён ёсць»,

— згадвае былы супрацоўнік сілавых структур і адзначае, што не ведае, як ён вёўся і якімі данымі папаўняўся.

Лупаносаў тлумачыць, што нікога з тых, што патрапіў у спіс, не звальнялі. «Гэта элемент кампрамату, уздзеяння на чалавека. Калі ты з намі, то з намі. І мы ведаем, што ты гей. Так прама і могуць сказаць».

Глядзіце цалкам:

Каментары5

  • Олег
    05.06.2023
    И еще добавить забыл кредиты на ного дешевле на западе с нормальной экономикой.
  • Мойша
    05.06.2023
    Олег, на ваенныя факультэты срэдні бал 130-150 разам з балам атэстата то бок 4 адзнакі складаюць такі вось бал то бок сярэдняя адзнака не вышэй за 4-4.5 балы, што вы ад іх хочаце? Крыўдна што яны кіруюць намі і судзячы па ўсяму яшчэ доўга будуць кіраваць, бо ў апазіцыі няма лідараў і няма сіл
  • Петро
    05.06.2023
    Странно если бы после 30 лет русского режима они не ориентировались на Россию.
    В Германии за 20 лет дружбы с Россией сформировалось 20 процентов населения с оглядкой на Россию.
    Идеологическая составляющая там должна быть - русская риторика и нарративы.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →