Свет44

Лётчык, якога абвінавачваюць ў публікацыі сакрэтных дакументаў Пентагона, меў далёкасяжныя планы

У акце абвінавачання гаворыцца, што Джэк Тэйшэйра даследаваў масавыя забойствы і не далей як у гэтым годзе заявіў у сацыяльных сетках, што хацеў бы забіць «масу людзей», каб «вынішчыць слабых розумам». 

Джэк Тэйшэйра Jack Teixeira
Джэку Тэйшэйру пагражае да 25 гадоў зняволення. Фота: сацыяльныя сеткі

Пра змест 18-старонкавага акта абвінавачвання распавядае The Times. 

У дакуменце сцвярджаецца, што Тэйшэйру неабходна ўзяць пад варту на нявызначаны тэрмін, бо ёсць «сур'ёзная небяспека ўцёкаў» і ён ўсё яшчэ можа валодаць інфармацыяй, якая можа мець «вялікую каштоўнасць для варожых дзяржаў».

У якасці аргумента за змяшчэнне пад варту пракуроры прыводзяць панічныя спробы Тэйшэйры сцерці сляды сваіх дзеянняў у той момант, калі агенты ФБР ачапілі яго дом. Вайсковец папрасіў аднаго з удзельнікаў чату выдаліць усе паведамленні і нічога не расказваць на допытах.

Тэйшэйра раструшчыў свой планшэт, ноўтбук і гульнявую прыстаўку Xbox. Следчыя іх знайшлі ў смеццевым баку каля дома. А адзін са сведак расказаў, што Тэйшэйра выкінуў свой тэлефон з акна аўтамабіля падчас руху.

У той жа час адвакат Тэйшэйры аргументаваў просьбу, каб яго не бралі пад варту, тым, што непасрэдна ў момант яго затрымання ён сядзеў на тэрасе і чытаў Біблію.

Пракуроры ж заявілі, што абʼём канфідэнцыйнай інфармацыі, якою можа валодаць Тэйшэйра, «нашмат перавышае тое, што трапіла ў публічны доступ».

Мінулае ў Тэйшэйры было спрэчнае.

У акце абвінавачвання гаворыцца, што ў 2018 годзе Джэка Тэйшэйру выключалі са школы за каменты экстрэмісцкага зместу пра выкарыстанне кактэйляў Молатава і зброі. Тэйшэйра, як выявілі следчыя, таксама шукаў у інтэрнэце інфармацыю аб масавых забойствах і «рэгулярна дыскутаваў на тэмы гвалту і забойстваў» на той жа платформе Discord, якую ён выкарыстоўваў для размяшчэння сакрэтнай інфармацыі.

Следчыя таксама адзначылі, што лётчык Тэйшэйра быў схільны да «расавых пагроз». Гэта не засталося без увагі паліцыі, калі ён звярнуўся па дазвол на валоданне агнястрэльнай зброяй.

Следчыя знайшлі невялікі арсенал: пісталеты, вінтоўкі, драбавікі, буйнакаліберны аўтамат — у спальні маладога чалавека ў доме яго маці і айчыма. Таксама быў знойдзены малюнак ад рукі «фургона для забойстваў».

Пракуратура таксама пацвердзіла ранейшую інфармацыю пра тое, што першая ўцечка сакрэтных дакументаў адбылася ў першыя два дні пасля ўварвання Расіі ва Украіну. На думку следчых, Тэйшэйра атрымаў дакументы дзякуючы правам адміністратара, якія ён меў як спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях. У сваіх паведамленнях у сацыяльных сетках лётчык адзначаў, што ягоная праца дае яму доступ да матэрыялаў, якія не могуць бачыць іншыя.

Аўтары артыкула спасылаюцца на заяву прадстаўніка Ваенна-паветраных сіл ЗША агенцтву Reuters пра тое, што два камандзіры падраздзялення, у якім служыў Тэйшэйра, былі адхіленыя ад пасадаў і адпраўленыя ў адпачынак да завяршэння расследавання. 

Чытайце яшчэ:

Тэйшэйра не адзіны, хто распаўсюджваў сакрэтныя дакументы ЗША. Гэтым таксама займаўся «Лука»

Каментары4

  • Рэальнасьць
    28.04.2023
    Небясьпечны малады чалавек. Ён па праве знаходзіцца ў турме да суда.
  • Казік
    28.04.2023
    Выглядае высмактана з пальца. Знайдзіце хлопца, які б не дыскутаваў у школе хоць раз пра зброю, кактэйлі Молатава і забойствы. І не гугліў на самыя рандомныя тэмы. Валоданне зброі ў амерыканца, да таго ж вайскоўца - так нечакана)
    Ламанне тэхнікі, выкіданне тэлефона, чыстка чатаў - а хто не захоча мінімізаваць свой тэрмін. А свеціць яму нямала, наламаў дроваў
  • факчэкінг
    28.04.2023
    рэдакцыя, з чаго вы ўзялі, што ён лётчык? не ўсе, хто служыць у ВПС - пілоты. сісадмін-пілот? арыгінальна

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →