Расійскі Сбербанк запусціў пераводы ў Беларусь у беларускіх рублях
Расійскі Сбербанк запусціў пераводы ў беларускіх рублях з Расіі ў Беларусь. Гэта можна зрабіць праз мабільны дадатак банка, але, праўда, трэба мець рахунак у адпаведнай валюце.
Адначасова расійскі банк рэалізаваў і ўнутрырасійскія пераводы па нумары рахунка ў кітайскіх юанях.
«У «Сбера» цяпер можна перавесці па нумары рахунка кітайскія юані па Расіі, а таксама беларускія рублі ў любы банк Беларусі. Для пераводу неабходны ашчадны рахунак у адпаведнай валюце», — гаворыцца ў паведамленні банка.
Камісія складае 1% ад сумы.
Каментары