Здароўе

Са смакам і водарам. Як харчавацца пры язве страўніка

Раней лічылася, што язвавая хвароба страўніка — прэрагатыва маладых і халастых, хто актыўна робіць кар'еру, і ў асноўным мужчын-курцоў. Але гэта зараз не так.

Сёння дзяўчаты складаюць мужчынам сур'ёзную канкурэнцыю па ўсіх гэтых пазіцыях. А ва ўзнагароду тым, хто дамагаецца раўнапраўя з мужчынамі ва ўсім, — тая ж язвавая хвароба страўніка або дванаццаціперснай кішкі, піша «Звязда».

Вынік стрэсу

Прычын узнікнення язвавай хваробы страўніка, як мяркуюць навукоўцы, некалькі. Вінаватае ў яе развіцці, па-першае, наша нядбайнае стаўленне да здароўя ў цэлым і да харчавання ў прыватнасці. Асабліва ў маладыя, студэнцкія, халасцяцкія гады, калі аб трохразовым харчаванні і штодзённым супе заставаліся толькі мары, а да стабільнага сямейнага жыцця было яшчэ далёка.

Акрамя таго, як і шматлікія хваробы дваццатага стагоддзя, язвавая хвароба страўніка часта — вынік стрэсу.

— Імпульс, які зарадзіўся ў мозгу ад раздражнення, ператвараецца ў каманду, што падганяе выпрацоўку страўнікавага соку, а ён, як вядома, складаецца галоўным чынам з агрэсіўнай салянай кіслаты. І тая адразу пачынае раз'ядаць сценкі страўніка, калі ён не запоўнены. Вось чаму гастраэнтэролагі — адзіныя з медыкаў, хто не адгаворвае нас заядаць стрэс, — кажа доктар ультрагукавой дыягностыкі 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Ганна Рудзько.

Дробна і часта

Задача лячэбнага харчавання пры язвавай хваробе — максімальна спрыяць аднаўленню нармальнай структуры ўнутранай слізістай паверхні страўніка, вось чаму трапезы зараз павінны быць максімальна далікатнымі. Бо язва па сутнасці — адкрытая рана, якая рэагуе на расцягванне, дакрананне, тэмпературу, хімічнае ўздзеянне.

Таму, па-першае, харчаванне павінна быць дробным. Порцыі кожнага прыёму ежы павінны быць невялікімі, каб не расцягваць сценкі страўніка. Язвенніку лепш аддаць перавагу шасціразоваму харчаванню, гэта значыць сілкавацца прыкладна праз кожныя тры гадзіны. Страўнік пры гэтым будзе заўсёды запоўнены ежай, якая нейтралізуе кіслату. Па-другое, неабходна выконваць «механічнае драбненне». Язвенніку перш за ўсё трэба навучыцца жаваць, бо буйныя, неразмякчаныя слінай кавалкі ежы, кранаючы язву, здольныя і вы́клікаць моцны боль, і павялічыць ранку.

Але нават стараннае перажоўванне можа аказацца недастатковым, калі сама ежа грубая. Гэта здароваму чалавеку лустачкі бульбы фры, кавалак мяса ці хлеба здаюцца мяккімі. Язвенніку пра іх лепш забыцца, ужываць ежу толькі ў здробненым і працёртым выглядзе. І лепш зусім выключыць прадукты, якія змяшчаюць грубыя клетачныя абалонкі — рэпу, рэдзьку, радыску, спаржу, гарох і фасолю, няспелую і з грубай скуркай садавіну, гародніну, агрэст, парэчкі, вінаград, фінікі, яблыкі. Па-трэцяе, наймацнейшы раздражняльнік язвы — неадпаведны хімічны склад ежы. Параўнаць яго можна з пасыпаннем соллю свежай раны. Таму неабходна не толькі абмежаваць ужыванне ўласна солі (да 8—10 г у дзень), але і цалкам выключыць вострыя запраўкі, воцат і любыя іншыя кіслоты, а таксама рэдзьку, радыску, цыбулю і часнок, грыбы.

Акрамя таго, хімічны склад ежы ўплывае і на страўнікавую сакрэцыю — выдзяленне кіслаты. Усе прадукты дзеляцца на слабыя і моцныя яе ўзбуджальнікі. Да першых адносяцца: малако і малочныя прадукты, крупяныя супы з агародніны, вадкія кашы, добра вываранае мяса, свежая адварная рыба, яйкі ўсмятку або ў выглядзе амлету, белы хлеб, шчолачныя негазіраваныя воды, нямоцны чай. Яны вам і патрэбныя, раіць доктар.

Да моцных узбуджальнікаў страўнікавай сакрэцыі адносяцца гарчыца, карыца, хрэн, перац і іншыя вострыя прыправы, смажаныя, кансерваваныя і вэнджаныя стравы, моцныя булёны — мясныя, грыбныя, рыбныя; чорны хлеб, вырабы са здобнага цеста, моцны чай, кава, напоі, якія змяшчаюць алкаголь і вуглекіслату. Як бачыце, гаворка тут ідзе не столькі аб прадуктах, колькі аб канкрэтных стравах. Бо адзін і той жа прадукт, прыгатаваны рознымі спосабамі, па-рознаму ўспрымаецца страўнікам. Напрыклад, кавалак смажанага мяса здольны прынесці вам нямала пакут, а адвараны «праскочыць», не выклікаючы залішняй кіслотнасці.

Мае значэнне і кансістэнцыя ежы. Так, мяса кавалкам зноў-такі раздражняе страўнік, даўжэй знаходзячыся ў ім. А здробненае ў фарш выводзіцца з яго нашмат хутчэй. Важны і тэрмічны рэжым харчавання. Занадта гарачая ці халодная ежа таксама раздражняюць язву. Таму тэмпература гарачых страў не павінна перавышаць 60 градусаў, а халодных — быць меншай за 15 градусаў.

Маргарыну — не, пюрэ і супам — так

Тлушчы валодаюць двухфазным дзеяннем. Спачатку яны нейтралізуюць вялікую колькасць кіслаты, а затым прадукты іх раскладання спрыяюць яе стымуляцыі. Але тлушчы маюць і механічнае дзеянне. Яны абвалакваюць страўнік, утвараючы як бы другую абалонку, і тым самым абараняюць слізістую ад кантакту з кіслатой. Такімі добрымі якасцямі ў поўнай меры валодае масла. Менш пажаданы алей, найлепшы — самы лёгказасваяльны — аліўкавы.

Зусім выключаныя для язвеннікаў разнастайныя маргарыны. І ўсе тлушчы, як жывёльнага, так і расліннага паходжання, павінны дадавацца толькі ў гатовыя стравы, не падвяргаючыся тэрмічнай апрацоўцы. Уплыў вугляводаў на развіццё язвавай хваробы таксама неадназначны. З аднаго боку, яны — асноўная крыніца мінеральных рэчываў, харчовых валокнаў, энергіі. Як правіла, вугляводы з'яўляюцца слабымі ўзбуджальнікамі страўнікавай сакрэцыі і таму карысныя пры язвавай хваробе. Пюрэ, супы з бульбы, морквы, гарбузоў, патысонаў, квяцістай капусты, памідораў, сокі з яблыкаў (без лупіны), са спелага вінаграду не раздражняюць страўнік. З іншага боку, вугляводы з'яўляюцца моцнымі раздражняльнікамі вегетатыўнай нервовай сістэмы, якая выклікае такія з'явы, як пачырваненне, патлівасць, сэрцабіцце і… выдзяленне страўнікавага соку. Акрамя таго, вугляводы нярэдка спрыяюць уздуццю страўніка, яго распіранню газамі (асабліва «грашыць» гэтым белакачанная капуста, язвеннікам яна не рэкамендуецца). Таму пры ўсёй каштоўнасці вугляводаў іх колькасць у вашым рацыёне скарачаецца.

Бальзам для страўніка

Не будзем забываць і аб псіхалагічным аспекце: калі стрэс уздзейнічае на наша страваванне гібельна, то станоўчыя эмоцыі — проста бальзам. Перакусванне на хаду, усухамятку, за абмеркаваннем праблем ці чытаннем зусім не «задавальняе» яго. А вось прыгожая сервіроўка, прыемная кампанія, павольнае паглынанне ежы і выдатная музыка — увесь гэты рытуал нездарма існаваў стагоддзямі, дапамагаючы нашым продкам спраўляцца з дзясяткамі тлустых, вострых страў без асаблівай шкоды для здароўя. Толькі не варта рабіць з гэтага выснову, што можна без наступстваў аддавацца абжорству пад Чайкоўскага. Паспрабуйце самую «нішчымную» вячэру сервіраваць прыгожым посудам — і, паверце, прэсная працёртая гародніна набудзе незабыўныя водар і смак.

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →