У пятніцу, 10 сакавіка, у Гродне быў затрыманы Уладзімір Пруднікаў. Яго забралі проста на працоўным месцы ў дзіцячым шпіталі, дзе Уладзімір працуе лекарам.
Уладзімір Пруднікаў — вядомы грамадска-палітычны актывіст, старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра Гродзенскай абласной рады гэтай партыі.
Прычына затрымання Пруднікава пакуль невядомая, піша «Гарадзенская праваабарона».
Каментары