Вядомаму бізнэсоўцу, заснавальніку кампаніі «Трайпл», калісьці аднаму з найбольш набліжаных да Лукашэнкі чалавеку Юрыю Чыжу інкрымінуюць адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Справа прызначаная да разгляду на 12 студзеня, піша «Народная воля».
Мяркуючы па раскладзе суда Цэнтральнага раёна Мінска, Юрыю Чыжу могуць быць інкрымінаваныя: артыкул 424 ч. 2 Крымінальнага кодэкса — «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі», артыкул 243 ч. 2 — «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021)», артыкул 235 ч. 2 — «Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам» і артыкул 209 ч. 4 — «Махлярства».
Паведамлялася, што па першых двух артыкулах Юрый Чыж быццам бы быў памілаваны, а таксама кампенсаваў прад'яўленую яму шкоду. Чаму яны фігуруюць у раскладзе суда — пакуль няясна. Што тычыцца артыкула «Махлярства», то гэтыя абвінавачанні з Чыжа не былі знятыя.
Сам Юрый Чыж для каментароў пакуль не даступны, адзначае рэдакцыя «Народнай волі».
Крымінальную справу заснавальніка групы кампаній «Трайпл» будзе разглядаць вядомы суддзя Валерый Есьман.
Каментары
По-нашему на кичу, а по-вашему - в тюрьму..."