Рака Друць можа ў найбліжэйшыя дні можа затапіць прыбярэжныя тэрыторыі. Як паведаміў Белгідрамет, узровень вады каля вёскі Гарадзішча Магілёўскага раёна дасягнуў 297 см пры сутачным росце ў 4 см.
Небяспечна высокі ўзровень для гэтай ракі ў гэтым месцы — 300 см. Пры такім узроўні рака раней затаплівала прыбярэжныя тэрыторыі.
«У найбліжэйшыя дні значэнне ўзроўню вады тут дасягне небяспечна высокай адзнакі», — папярэджваюць сіноптыкі.
Каментары