Улада11

Невыязных за мяжу будуць папярэджваць

Грамадзян, якім часова будзе абмежавана права выезду за мяжу, папярэдзяць аб гэтым.

Грамадзян, якім часова будзе абмежавана права выезду за мяжу, папярэдзяць аб гэтым.

«Не пазней за адзін дзень з даты прыняцця рашэння аб уключэнні грамадзяніна ў спіс невыязных адпаведны орган абавязаны пра гэта папярэдзіць яго. Тое самае датычыцца і пытання з выключэннем з такога спіса»,

— паведаміла намесніца дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследванняў Людміла Панфёрава на прэс-канферэнцыі з нагоды прыняцця Закону «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Паводле новага закону, права на выезд з краіны можа быць абмежавана ў дачыненні да грамадзян, якія валодаюць звесткамі, што ўяўляюць дзяржаўную таямніцу. Калі чалавек падазраецца ці абвінавачваецца ў крымінальнай справе, калі ён асуджаны за здзейсненае злачынства ці за ім усталяваны прэвентыўны нагляд. А таксама ў выпадку невыканання накладзеных на яго судом маёмасных, падатковых і іншых абавязкаў.

«Усе падставы з’яўляюцца факультатыўнымі, — зазначыла Людміла Панфёрава. — Гэта не азначае, што чалавек, калі ён валодае дзяржаўнай таямніцай, становіцца невыязным. Гэта няправільнае разуменне нормаў закону. У адносінах да кожнага грамадзяніна асобна ў кожным канкрэтным выпадку адпаведны орган павінен разглядаць рашэнне аб забароне выезду за мяжу».

Начальнік Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун паведаміў, што на працягу года колькасць беларусаў, якім часова абмежаваны выезд за мяжу, складае 100 тысяч чалавек. Але ён выказаў упэўненасць, што пасля ўступлення новага закону ў сілу гэта колькасць скараціцца.

Паводле новага закону, для выезду за мяжу непаўналетняга ў суправаджэнні аднаго з бацькоў згода другога не патрабуецца. Калі дзіцёнак выязджае з кімсьці іншым, то дазвол патрэбен ад абодвух бацькоў.

Закон уступае ў сілу 26 сакавіка 2010 года.

Каментары1

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →