Здарэнні33

Ля Гродна лось выйшаў на дарогу і стаў на калені ВІДЭА

Здарэнне адбылося на дарозе паміж Азёрамі і Астрыной, што за 35 кіламетраў ад Гродна, піша autogrodno.by.

«Езджу вельмі шмат за горадам, і за апошні тыдзень проста ашаломлены колькасцю ласёў на дарозе. Праз недахоп мінералаў ім даводзіцца выходзіць на дарогу, што вельмі моцна зніжае бяспеку руху, асабліва ўначы», — піша чытач Андрэй.

Лось выйшаў на дарогу, стаў на калені і пачаў есці снег з соллю на дарозе.

Дзікай жывёле «было так смачна», што яе зусім не бянтэжыў аўтамабіль. Але ноччу на хуткасці сустрэча з падобнай жывёлай можа быць фатальнай.

За 11 месяцаў гэтага года на дарогах Гродзенскага раёна зафіксавана 97 выпадкаў гібелі дзікіх капытных жывёл у выніку дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку 72 казуляў, 17 ласёў і 8 дзікоў.

У той жа час на дарогах Гродзенскай вобласці зафіксавана гібель у выніку ДТЗ 457 дзікіх жывёл: 339 — казуляў, 70 — ласёў, 30 — дзікоў, 15 — аленяў, 2 — ланяў і аднаго бабра.

Каментары3

  • WIK
    16.12.2022
    СОЛЬ ИЩЕТ...
  • Мянистр
    16.12.2022
    А что делают лесничие? Бухают? Неужели не учили в институте, как подкармливают диких животных или и там сейчас бездари-менты на должностях с средним балом 2,5?
  • алося
    17.12.2022
    блін... а соль жа на дарозе хімічная?

    але як жа ўсе любяць соль...
    наш папугайка (валнісцік) прам паляваў на яе... прычым у гэтым паляванні мог паказваць неверагодныя прыклады кемлівасці і адвагі

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы1

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў11

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага6

Затрымалі на вакзале, пра справу амаль ніхто не ведаў. Падрабязнасці суда над найлепшым футбалістам Беларусі-2021

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы1

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Галоўнае
Усе навіны →