Грамадства66

«Яна спачатку спужалася і пачала выносіць мяккія прысуды, але пасля ўсё вярнулася на свае кругі». Хто яна — наваполацкая суддзя Балаболава

У паслужным спісе суддзі Зінаіды Балаболавай ёсць выключна цынічныя рашэнні — гэта яе рукамі мучаць жанчыну, якая на школьнай лінейцы выступіла супраць вайны. Яе рашэннямі марынавалі на сутках Вольгу Брыцікаву — за прафсаюзную актыўнасць. Хто ж яна, суддзя Балаболава?

Зінаіда Балаболава

Зінаідзе Балаболавай 56 гадоў. Жанчына доўгі час працуе ў судовай сістэме Віцебскай вобласці: пачала ў Віцебску, а пасля яе перавялі ў Наваполацк.

Балаболава стала вядомая як «ударніца» палітычных прысудаў. Менавіта яна выпісала па 75 сутак арышту актывістам незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вользе Брыцікавай і Андрэю Галавырыну. Яна ж трэці раз запар аштрафавала Ганну Тукаву — жанчыну, якая правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы ў Наваполацку — агулам на 7360 рублёў (яе нельга было адправіць на суткі, бо мае 12-гадовую дачку).

Зінаіда судзіла людзей па палітычных справах увесь 2020 год — па звестках zubr.cc, яна прызначыла не менш за 270 сутак і 300 базавых штрафу па палітычных справах. І гэтыя звесткі далёка не поўныя. Так, у гэтую базу не ўключаныя Брыцікава, Галавырын і Тукава, бо іх не пабачылі ў раскладзе судоў.

Судзіла яна і Аляксандра Сакалова, аднаго з арганізатараў стачкама на наваполацкім «Нафтане». 

«Яна выдатна разумее, што робіць. На судах не глядзіць на людзей. Балаболава жыве ў страху, — расказвае Сакалоў. — Калі на вуліцы бачыць некага, каго судзіла, то проста пераходзіць на іншы бок. Але яна вядзе толькі адміністрацыйныя справы, а крымінальныя — не».

Расказаў пра Балаболаву і яе колішні калега:

«Прыехала яна з Віцебска, дзе раней працавала судовым выканаўцам. Прыйшла ў суд у 2008 годзе, акурат у той час, калі незалежная судовая сістэма ў Беларусі разбуралася.

Тады ўжо ад суддзяў пачалі патрабаваць, каб яны выносілі рашэнні на карысць дзяржаўных органаў ці, да прыкладу, «прэсавалі» прадпрымальнікаў рукамі працаўнікоў суда і рабілі іншыя ганебныя рэчы. Трэба было або быць чэрствым чалавекам, або закінуць сумленне пад плінтус — і, здаецца, у Балаболавай гэта добра атрымалася. Цяпер суды ўвогуле ператварыліся ў выканаўчыя органы, якія проста выконваюць загады супрацоўнікаў сілавых структур.

Працаваць з Балаболавай было цяжка, бо яна не толькі не ведала шмат чаго ў заканадаўстве, але і не ведала, дзе знайсці тую ці іншую норму закона, як яе прымяніць. Яна часам нават не разумела сутнасці справаў.

Некалі ў судзе не было падзелу, і ўсе вялі справы і крымінальныя, і грамадзянскія, і адміністрацыйныя. Але з ёй так не атрымалася,

з абласнога суда крычалі: «Каго вы ўзялі на працу?» Пасля гэтага яе перавялі толькі на адміністрацыйныя справы, мяркуючы па ўсім, так ёсць і дагэтуль.

Свайго меркавання яна не мае і ўсё прымае, як кажуць, пад казырок, працуе па шаблоне. Тады мы абмяркоўвалі, што, магчыма, нешта зменіцца з досведам, але нічога, відаць, не змянілася. 

У першыя тыдні пратэстаў, як сталі разглядаць жорстка адміністрацыйныя справы, яе партрэты павесілі і праткнулі іголкай ці нечым такім. Яна спачатку вельмі спужалася і пачала выносіць больш мяккія прысуды, але пасля яе пераканалі, што ёй нічога не пагражае, і ўсё вярнулася на свае кругі».

Балаболава — гэта ідэальны выканаўца чужой волі, лічыць яе былы калега. І згадвае камічную гісторыю.

«Старшынёй суда туды назначылі Алену Верташонак. Але прозвішча па мужу ў яе Балаболкіна, і ёй загадалі змяніць прозвішча, маўляў, як так, Балаболкіна — і старшыня суда.

А калі прыйшла Балаболава, то ёй дазволілі працаваць са сваім прозвішчам, і Верташонак на яе крыўдзілася, што яе прымусілі змяніць прозвішча, а Балаболаву — не. Але, канечне, вясёлы быў бы тандэм Балаболкінай і Балаболавай у Наваполацкім судзе».

Але Зінаіда не адна ў сям'і Балаболавых служыць сістэме.

Уладзімір Балаболаў

Былы муж суддзі (хоць афіцыйна яны не разведзеныя), 57-гадовы Уладзімір, раней быў вайскоўцам. Але аднойчы трапіў у скандал: у 2005 годзе на яго завялі крымінальную справу за падробку дакументаў ці іх продаж. Праўда, пакаранне яму прызначылі лаяльнае — штраф 765 тысяч рублёў (355 даляраў па тагачасным курсе).

Вядома, што Уладзімір з 2004 года меў ІП і займаўся лесанарыхтоўкай. Але, відаць, бізнэс закрыўся, і з 2013 года ён пайшоў у таксі, але і гэтае ІП закрылася ў 2016 годзе.

У ліпені 2022-га ён адкрыў новы бізнэс — гандлюе адзеннем і абуткам.

Зінаіда і Уладзімір маюць дзвюх дачок. Адна з іх, Вольга, пайшла па шляху маці і стала памочніцай пракурора ў Віцебску — судзімасць бацькі гэтаму не перашкодзіла.

Вольга Балаболава

Упершыню мясцовыя медыя згадваюць Вольгу ў 2016 годзе. Тады яна дапамагла затрымаць чалавека, які рабаваў мінака. За гэта ёй аб'явілі пісьмовую падзяку. 

Але ў 2020-м яна, як і маці, не грэбавала ўдзельнічаць у палітычным пераследзе. У снежні 2020 года яна запрасіла для аднаго з палітвязняў чатыры з паловай гады калоніі. Іншага пры яе пасрэдніцтве асудзілі на два гады калоніі, а яшчэ аднаго — на паўтара года хіміі.

Вольга Балаболава атрымлівае падзяку за дапамогу ў затрыманні злачынца. Фота: дзяржСМІ.

У нейкі момант дзяржаўныя СМІ перасталі называць імёны пракурораў (памятаеце выпадак, калі людзі адмовіліся здаць кватэру пракурорцы Касьянчык?). Але няма падставаў меркаваць, што Вольга Балаболава раскаялася ў саўдзеле ў масавых рэпрэсіях.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Marek
    09.11.2022
    Pani sędzia ma swoje zdanie i wykonuje właściwie swoje obowiązki ...jeśli ktoś jest winny zasługuje na surowa karę...gdyby nie protestowali nie siedzieli by w więzieniu.....jak się nie umie protestować to się siedzi cicho w domu
  • даведка
    09.11.2022
    Типичная карьера в белсуде: деревня, судебный исполнитель, судья, взятки, политические дела, председатель суда.
  • даведка
    09.11.2022
    Для службы в милиции есть запрет при наличии судимых близких родственников, а в судьи и прокуроры взяли.

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»1

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Усе навіны →
Усе навіны

Мілінкевіч пра свае дыялогі з Макеем: Ён адназначна быў за незалежнасць і беларускасць16

Як чыноўнікі закуплялі рэчы для шпіца Умкі10

Ультраправыя прыхільнікі Трампа актыўна ствараюць міліцыю па ўсіх штатах. Наколькі гэта сур'ёзна?4

Мілінкевіч згадаў, як кіраўнікі партый прапанавалі яму па чарзе ўзначальваць апазіцыю. І з беларусамі перасталі сустракацца ў Еўропе7

У другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі ў лідары нечакана выбіліся левыя16

Сілавік, які здзекаваўся з затрыманых у Мінску пасля выбараў: Ну, б***ь, мала даваў20

Агурковае марозіва — рэцэпт3

У палка Каліноўскага новы камандзір?12

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»1

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Галоўнае
Усе навіны →