Нерухомасць1010

«Ёсць растэрміноўка на 6 год». Шоўмен Арцём Рыбакін пераехаў на Паўночны Кіпр і набыў там жытло

На Паўночны Кіпр мужчына перабраўся разам з сям’ёй у пачатку лета гэтага года. Уражаннямі Арцём Рыбакін дзеліцца ў сацсетках.

Фота: сацыяльныя сеткі

Арцём Рыбакін — шоўмен, блогер і прадпрымальнік. Ён быў вельмі папулярны ў нулявыя, дзякуючы праектам «Клубны штрых» і «Гаўно-пытанне». Цяперашняя абранніца мужчыны — Таіс Луцэнка, кастынг-дырэктарка яго прадакшн-студыі Rybaking Production і рэжысёрка-пастаноўшчыца імпрэз і дэфіле.

«Жонка прымусіла паляцець без зваротных квіткоў»

У сваім тэлеграм-канале мужчына расказваў, што іх сям’ю запрашалі на Паўночны Кіпр на экскурсіі, якія там рэгулярна праводзяць забудоўшчыкі. Але такія паездкі ім не былі цікавыя. 

«Мы свядома выбралі гэтае месца на працяглы перыяд па рэкамендацыях сяброў, якія ўжо набылі тут нерухомасць для сябе ці здачы ў арэнду. З іх слоў здавалася, нібы тут рай на зямлі. Але па прылёце эмоцыі змянялі адна адну літаральна кожны новы дзень.

Мора надакучвае, пальмы робяцца прэснымі. Месца робяць людзі, а нам трапляліся самыя розныя персоны за гэтыя тры тыдні. Перажыванні, слёзы, расчараванне, высвятленне адносін і максімальны шок ад чалавечага нахабства засталіся за межамі сетак. Проста таму, што мы вельмі хочам, каб нашы пляцоўкі былі зонай, вольнай ад негатыву», — пісалі Рыбакіны. 

У адным з пастоў блогер расказаў, што жонка «прымусіла паляцець усёй сям’ёй на Кіпр без зваротных квіткоў». 

«Рашэнне было не аднаго дня. Мы абое распачалі максімальна шмат дзеянняў. Працавалі 24 на 7, прадавалі ўсё, што дрэнна ляжыць, інвеставалі, разбіраліся з хвастамі. І ў нас атрымалася паляцець якасна і прыгожа», — напісаў Арцём Рыбакін у інстаграме. 

 

ВНЖ і студэнты ў 33 гады

Арцём Рыбакін і яго жонка паступілі ў мясцовы брытанскі ўніверсітэт, каб атрымаць від на жыхарства на Паўночным Кіпры. 

«Мы тут задумаліся аб паступленні ў брытанскую ВНУ. Ну і што, што нам па 33», — пісаў блогер у сацсетках. 

Аказваецца, гэта адзін з самых простых варыянтаў атрымаць дакументы ў выпадку, калі свайго жытла на Паўночным Кіпры няма (пры наяўнасці нерухомасці дазвол на жыхарства выдаецца аўтаматычна).

Для паступлення, як сцвярджае Арцём Рыбакін, патрэбен толькі атэстат. 

«Спачатку ніяк не маглі зразумець, чаму тут такое шматнацыянальнае грамадства і шмат маладых людзей, а цяпер зразумелі, што гэта месца, дзе можна атрымаць брытанскую адукацыю і дазвол на жыхарства на перыяд навучання», — расказваў блогер.

Кватэра ў 112 квадратных метраў

Рыбакіны расказваюць, што на Паўночным Кіпры шмат рыэлтараў, але гэта зусім не палягчае куплю нерухомасці. 

«Наадварот павялічвае верагоднасць нарвацца на кватэру ўтрая даражэйшую за рэальны кошт або на юрыдычна няправільную схему. 

Мы набылі жытло, але дом яшчэ не здадзены. Нас чакае рамонт з усімі бытавымі клопатамі», — пісалі яны. 

Рыбакіны абралі жылы комплекс Сeaser Resort ад забудоўшчыка Afik group. Ён знаходзіцца ў раёне Іскеле, недалёка ад узбярэжжа Міжземнага мора. 

Дом будзе здадзены ў лістападзе 2024 года.

Так выглядае гэты жыллёвы комплекс. Фота: забудоўшчык Afik group

«Першапачатковы ўзнос — 30 адсоткаў, і магчымасць на гэтай падставе атрымаць дазвол на жыхарства. Растэрміноўка ад забудоўшчыка ёсць на 72 месяцы», — пісаў ён у інстаграме. 

Колькі сям’я выклала за такую кватэру, Рыбакіны не прызнаюцца, але расказваюць пра кошты на іншае жытло.

Набыць, напрыклад, трохпакаёвую кватэру з гатовым рамонтам у ста метрах ад мора прапаноўваюць прыкладна за 135 тысяч даляраў. Самыя танныя студыі можна набыць за 61-69 тысяч даляраў. 

«Ёсць некалькі варыянтаў, што мы будзем рабіць з кватэрай, — жыць у ёй, здаваць у арэнду (сам забудоўшчык прапануе займацца здачай нашай кватэры на працягу трох гадоў і прыносіць чысты прыбытак), перапрадаць (ад катлавана да фіналу будоўлі кватэры тут даражэюць мінімум на 40 адсоткаў)», — тлумачыў Арцём Рыбакін у тэлеграм-канале. 

На Паўночным Кіпры забудоўшчыкі прапануюць людзям, якія прыязджаюць глядзець нерухомасць, пражыванне (3-12 дзён) і трансфер. 

«Пляжныя рыэлтары часта прапануюць такія туры блогерам на рэкламных умовах, — расказваў Рыбакін у сацсетках. — За грошы забудоўшчыка ператвараюць іх у сваіх рабоў, хоць такі тур даступны кожнаму.

Калі вы звярнуліся да пляжных рыэлтараў, хутчэй за ўсё яны здадуць вам жыллё мінімум у 3 разы даражэй за рэальны кошт і будуць рабіць выгляд, што вы ім павінны.

Нават калі вы дакладна даведаецеся, што вас падманулі, пляжны рыэлтар і яго саўдзельнікі будуць казаць, што самі ў шоку, але грошай вам ніхто вярнуць не прапануе», — пісаў Рыбакін у сацсетках.

Фота: сацыяльныя сеткі

Чытайце таксама: 

«У нас атрымалася як у бацькоў, але як у мужа і жонкі — не». Мадэлька Вольга Нікіфарава развялася з шоумэнам Арцёмам Рыбакіным

«Тут электрык — паважаная асоба». Беларуска купіла кватэру ў ЗША і расказала за колькі, а таксама нюансы

«Добра падумайце, перш чым сюды пераязджаць». Колькі каштуе жыццё ў Эміратах

Каментары10

  • Нікасія
    11.10.2022
    Паехаў жыць на турэцкі "Данбас"?
  • Нужно быть последовательными
    11.10.2022
    Да уж, сознательно поехать на оккупированную часть Кипра, которая не признаётся ни одной страной ООН (кроме Турции). Это примерно тоже самое, как сейчас поехать на Донбас или в Крым. Не хотите там тоже прикупить себе недвижимость для «инвестиций»?!
    Журналистам НН стоило бы сначала изучить все правовые аспекты, перед тем как пиарить не пойми кого вот такими статьями. Тем более этот человек в своём инстаграмме описывает как вложить деньги в недвижимость на территории, которая всеми признаётся оккупированной. Какой правой статус будет у вашей недвижимости? С вами точно все хорошо? Сто раз подумайте, перед тем как ехать туда, и тем более вкладывать там деньги в недвижимость.
  • Из той же серии
    11.10.2022
    В оккупированном Мариуполе сейчас тоже дешёвые квартиры. Напишите для местной ваты пошаговую инструкцию как продать халупу в Хотимске и купить пентхаус на Азовском море.

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных17

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →