Невядомы мужчына з нажом і ў масцы ўварваўся ў адзін з віцебскіх «Еўраоптаў», дзе пагрозамі хацеў дабіцца таго, каб касірка аддала яму грошы. Але задуманае не ўдалося, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
«Мужчына падышоў да адной з касірак, дастаў нож і пад яго пагрозай стаў патрабаваць грошы. Пасля таго, як супрацоўніца гандлёвага аб'екта адмовілася выканаць указанні злачынца, ён прыставіў да яе горла нож і зноў паўтарыў патрабаванне. Пасля паўторнай адмовы зламыснік уцёк з месца здарэння», — паведамляе міліцыя.
Цяпер злачынцу шукаюць.
Каментары