Грамадства11

«Другі муж чакаў мяне 17 гадоў». Кацярына Ваданосава расказала пра шлюбы, развод, аб'юз і спробу самагубства

Кацярына Ваданосава, спявачка і тэлевядучая, шчыра абмеркавала рак, смерць і спробу самагубства на інтэрв’ю з Мікітам Мелказёравым.

Рак і смерць

Кацярына хварэе на рак грудзей, пра які кажа максімальна шчыра. Яна мяркуе — гэта вынік стрэсу, такое заключэнне нават стаіць у медыцынскіх дакументах. Таксама стрэсу дадалі пагрозы і званкі са схаваных нумароў — суразмоўцы пагражалі, што яе пасадзяць, а дзяцей забяруць у прытулак.

Смерці яна не баіцца — стамілася баяцца. Але ўяўляе яе як нейкую жывую істоту. Затое Кацярына прызналася — ёй страшна старэць. Бо яркая жанчына губляе знешнасць, але галоўнае — «страшна стаць цяжарам для сваіх дзяцей».

Акрамя старасці Ваданосава амаль нічога не баіцца. Яна згадала, як украінская паліцыя спыняла яе, наставіўшы аўтамат, калі яна выязджала з Украіны пасля пачатку вайны. Але ўбачыўшы аўтамат, Кацярына не спужалася:

«Страху не было — была злосць. Я пачала крычаць: вось мае дзеці, вы іх будзеце выхоўваць? Украінец зразумеў, што перагнуў і схаваў зброю».

Але яна шчыра прызнаецца — стамілася быць моцнай:

«Хочацца, каб хтосьці сказаў: ты супержанчына, але ідзі сюды, пашкадую!»

Пра музыку і ратаванне ад «алкашыка»

Ваданосава вырасла ў мінскім раёне Зялёны Луг і згадвае яго з захапленнем. Аднойчы мясцовыя нават выратавалі яе ад сілавікоў.

«У 2020 годзе мы гралі дваровы канцэрт. І па нас прыйшла міліцыя, чую, як народ пачынае шапатацца, адна жанчына падыходзціь і кажа: Каця, тут менты!

Вырашылі працягнуць граць музыку, рыхтуючыся, што зараз забяруць. Але чамусць нас ніхто не крануў», — расказвае Кацярына.

Высветлілася, што побач была крама, дзе тусаваўся мясцовы «алкашык», прыхільнік творчасці Ваданосавай. Па яе словах, убачыўшы міліцыю, той «алкашык» спецыяльна зладзіў бойку са сваім сябрам, каб адцягнуць увагу міліцыі.

Дарэчы, музыкай займаўся яшчэ тата Кацярыны. Ён часам выступаў сесійным музыкам у славутых «Песнярах», таксма граў у гурце «Шпакі». У «Шпаках» пачынаў сваю кар’еру калісьці Аляксандр Саладуха — аднойчы ён нават пакінуў сваю гітару ў кватэры Кацінага бацькі. «У выніку гітара Саладухі згніла ў нас на балконе», — смяецца Ваданосава.

Пра беларускую мову і культуру

На беларускую мову Кацярына перайшла пасля Плошчы-2006.

«Я проста паставіла сабе задачу думаць па-беларуску», — кажа яна.

Цяпер жа беларуская ўлада баіцца ўсяго беларускага, ў краіне адбываецца вынішчыэнне беларускага, падкрэслівае спявачка. І выйсці ў народным строі на вуліцу — сёння нонсэнс.

«Вельмі цяжка назіраць за тым, што адбываецца, усё цяжэй захоўваць надзею. Але я спрабую знаходзіць зерне святла ў кожным кроку, які робіць цемра».

Раней Кацярына працавала на канале Беларусь-3, дзе тры гады вяла перадачу «Жывая культура». Падчас гэтага здараліся пэўныя прыгоды — напрыклад, Ваданосава ўдзельнічала ў старажытным абрадзе, падчас якога голыя жанчыны ўваходзяць у раку з плугам і баранавалі дно, каб выклікаць дождж. Дарэчы, дождж пайшоў, але пасля здымак.

Таксама Ваданосава ездзіла на Тураўшчыну да «каменных дзевачак» — гэта невялікія камяні, «апранутыя» ў тканіну, да якіх мясцовыя бабулечкі прыносяць нейкія «ахвяры» і чытаюць «Ойча наш». 

«Для мясцовых тут настолькі знітавана і хрысціянства і паганства, што яны не бачаць супярэчансці ў гэтых абрадах. Нават малітва тут выступае хутчэй у якасці заклёна — гэта квінтэсэнцыя беларускай культуры. І пра гэта трэба расказваць, бо такога амаль нідзе ў Еўропе не захавалася», — з захапленнем кажа Кацярына.

Пра шлюбы, аб’юз і 17 гадоў чакання

Ваданосава кажа, што на стасункі з бацькам сваіх дзяцей паўплывала яе гіперактыўнасць — яна выхоўвала малых, займалася хатнімі справамі, падпрацоўвала на дзвюх працах. А муж хацеў, каб яго не чапалі і можна было спакойна гуляць у «танчыкі». Да таго ж, ён граў у гурце Ваданосавай — «і я там пастаянна яго «строіла», прызнае спявачка.

Але ж яна не толькі не трывае на яго крыўдаў — кажа, наадварот, удзячная, што мужчына вырашыў сысці.

«У мяне б на такое не хапіла сілы. Бо для мяне шлюб — свяшчэнная карова, якую б я пёрла на сабе да канца жыцця».

Яна згадала і аб’юз, які быў у стасунках да шлюбу. Чалавек у такой сітуацыі проста не разумее, што з ім адбываецца, падкрэсліла Кацярына.

Затое другі муж чакаў яе 17 гадоў. Яны калісьці сустракаліся, пасля разыйшліся. «І чалавек не ажаніўся, чакаў мяне», —кажа Кацярына. 

Анарэксія, выкідышы, спроба суіцыду

Хоць Ваданосава і чалавек, у якога заўсёды шырокая ўсмешка на твары, прайшла яна праз многае. 

Пасля нараджэння другога дзіця ў Кацярыны здарылася анарэксія: яна важыла 48 кілаграмаў пры росце 176 сантыметраў. «Але гэта было вельмі ўдала, бо я падпрацоўвала мадэлькай!» — пасміхаецца Ваданосава.

Таксама да нараджэння першага дзіця ў яе былі выкідышы.

«Зараз мне гэта падаецца — ну было і было, пасля таго як я ратавала сваіх дзяцей з Кіева, — кажа Кацярына. — Да таго ж, я стаўлюся да свайго цела як да інструмента. Мяне гэта ратуе».

А ў 15-гадовым узросце Ваданосава перажыла спробу самагубства.

«Я была вельмі закрытай дзяўчынкай, з пэўнымі прусакамі ў галаве. Шмат хварэла, была паўнаватая, насіла акуляры… А ў класе фарміраваліся свае тусовачкі, былі праблемы з настаўнікамі, бо я шмат прапускала заняткаў», — згадвае Кацярына.

Яна расказала прыклад таго, як паводзілі сябе некаторыя настаўнікі:

«Цябе выклікаюць на індывідуальныя заняткі, бо ты шмат прапусціла. І настаўніца кажа: ідзі ў прыбіральню, прынясі анучу. Прыносіш, яна двума пальцамі бярэ яе, кідае на падлогу і кажа: мый падлогу, бо цябе ў гэтым жыцці больш нічога і не чакае».

У адзін момант Ваданосава проста перастала хадзіць у школу: маці сыходзіла на працу, а маленькая Каця цішком заставалася дома. У школе тым часам, думалі, што дзяўчына ў чарговы раз доўга хварэе.

І аднойчы Кацярына напілася таблетак, але адумалася, сама выклікала ваніты. Калі мама вярнулася з працы, дзяўчынка зрабіла выгляд, што проста прыхварэла.

Дарэчы, гісторыя пра прагулы школы ўскрылася толькі праз паўгады. Як адрэагавала мама, Ваданосава не згадала.

Каментары1

  • Дзед
    17.09.2022
    Кацярына, дай Бог вам веры, сілы і мудрасьці ў барацьбе за здароў'е, у выхаванні дзяцей, пераадоленні цяжкасцей. І памятайце што мы частка прыроды. Прырода робіць цуды, ставіць ўсё на месца, толькі трэба знайсьці тыя дзьверы і зайсьці.

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →