Грамадства2828

«Вернікі не купяць айфон, каб здымаць свае дупы і глядзець на чужыя». Хто такая Марына Караман — новая вядучая АНТ

«Вера не даст нам воспитать из детей гермафродитов, способных только жрать, срать и савокупляться (но не понимающих, куда, потому что с полом не определились)». Знаёмцеся, гэта Марына Караман — новы твар АНТ. Арфаграфія ў цытаце аўтарская.

Беларуская дзяржпрапаганда паціху прырастае новымі тварамі. Хтосьці ідзе працаваць за неблагія грошы, хтосьці — каб адчуць сябе зоркай, якую паказалі па ТБ. Але некаторым шчыра падабаецца жыццё ў сучаснай лукашэнкаўскай сістэме. Новая тэлевядучая АНТ Марына Караман якраз з такіх вернікаў.

Вядучая пакуль што атрымала невялікі дзесяціхвілінны праект пад назвай «Всё понятно с Маріной Караман». Чакаецца, што тэматыкай стануць «рэсурсы і фінансы», гледачам будуць тлумачыць, «як усё на самай справе».

Але родная краіна чамусьці не вельмі зацікавіла аўтараў, дэбют прысвяцілі Украіне.

У першым выпуску Караман расказвае пра праблему з украінскім зернем. Калі коратка, то яна тлумачыць, што праблема не такая і вялікая, а калі і ёсць — гэта хітры план Захада, у выніку якога Украіну чакае голад.

Рыторыка адпаведная.

Караман разважае: Еўрасаюз абмяркоўвае голад, «каб сцерці з памяці сваіх грамадзян шматмесячныя лакдаўны», пасля якіх нібыта пачаліся праблемы з харчаваннем. Яна кажа: «Еўропа — бразготка на хвасце ЗША», а антырасійскія і антыбеларускія санкцыі «выматалі еўрапейцаў». 

Расію ж, па словах вядучай, «прызначылі злодзеем», каб пераключыць увагу грамадзян ЕС ад праблемы патэнцыйнага голаду. 

Пра вайну Караман не кажа ані слова. А тое, што адбываецца ва Украіне, яна называе «абставінамі ў краіне і на рубяжах».

Але хто такая спадарыня Караман? Расказваем. 

Марыне Караман 39 гадоў. Яна вырасла пад Мінскам, пасля вучылася ў камерцыйным Інстытуце сучасных ведаў, спецыяльнасць — журналістыка ў друкаваных СМІ.

Караман — прозвішча Марыны ад першага шлюбу. Падчас вучобы ў інстытуце Марына пазнаёмілася з туркам Мехметам Караманам. Маладзёны ажаніліся, у іх нарадзілася дачка. Але пазней Марына і Мехмет развяліся, пры гэтым захаваўшы добрыя адносіны. Сёння Марына зноў замужам, але ўжо за беларусам.

«Пасля вучобы яна пастаянна працавала недзе ў журналістыцы: нейкі час была на СТБ, пробавалася на АНТ.

На маю думку, Марына — вельмі дзелавы чалавек. Мэтанакіраваны, умее дабівацца свайго», — згадвае яе былая аднагрупніца.

Таксама Караман пісала для профільнага часопіса «Індустрыя прыгажосці», была там аглядальнікам. Вучылася і сама на б’юці-майстра. 

Пасля Караман уладкавалася на Новае радыё (заснавальнік радыёстанцыі — праўладная Федэрацыя прафсаюзаў).

На радыё Марына чытала навіны. 

«Яна своеасаблівы чалавек, у нечым нават бескампрамісны і звадлівы. Некаторым было няпроста з ёю ўжывацца. 

На радыё яна проста зачытвала навіны, аўтарскай перадачы ў яе не было. Але ў Марыны была свая з'едлівая манера падачы, ёй вельмі падабалася пры любой магчымасці пакпіць.

І цяпер я не здзіўлены, што Марына трапіла на АНТ. У яе заўсёды была такая пазіцыя, — згадвае работнік «Новага радыё». — 

Караман — тыповы прадстаўнік шчырых «вернікаў» у Лукашэнку.

У 2020 годзе яшчэ да выбараў, калі толькі пачыналася пандэмія каранавіруса, Марына вельмі скептычна ставілася да масак, антысептыкаў і ўсяго астатняга. Яна казала: маскі — гэта лухта, каранавіруса не існуе. 

Ведаю, што калегі шмат дыскутавалі з ёю, калі перадвыбарчая кампанія была ў разгары. І Караман заўсёды была настроеная вельмі праўладна. Аднаму з калегаў расказвала: калі выберуць Бабарыку, Беларусь чакае гісторыя, як з Крымам, прыйдуць «зялёныя чалавечкі», станем акругай Расіі.

Таксама яна ўлетку 2020-га неяк адпаліла ў сваім інстаграме: пакінула вельмі рэзкі каментар ці допіс у падтрымку дзеючай улады. 

Пасля гэтага нават быў сход на радыёстанцыі. І ўсіх работнікаў тады перасцяраглі, што не трэба залішняй актыўнасці ў сацсетках.

Пасля Марына падчысціла сваю стужку».

Допісы ў сацсетках заўсёды былі слабасцю Марыны Караман. 

Яшчэ ў 2015 годзе парачка яе пастоў у фэйсбуку выклікала, мякка кажучы, здзіўленне. На той момант Марына працавала на СТБ. Цяпер гэтыя допісы яна выдаліла, але ж інтэрнэт усё памятае. 

Вось меркаванне Караман пра Святлану Алексіевіч:

А вось шкадаванне пра Сталіна:

А вось і пра акупацыю Крыма Расіяй:

Расказвала Марына і пра тое, як стала прытрымлівацца праўладных поглядаў:

Хамаватыя манеры лёгка спалучаюцца ў новай тэлевядучай з верай у Бога. Праўда, пра Бога ў Караман таксама атрымліваецца крыху па-хамску:

Бывала Марына і за мяжой, нейкі час жыла ў Турцыі, пасля нярэдка ездзіла туды з дачкой. Знаёмыя расказваюць, што Турцыю Марына асабліва не любіла.

Што ўжо казаць пра «паміраючую» Латвію. «Страшнае відовішча», на думку Караман:

Марына Караман шчыра любіць Беларусь, гэта факт. І шчыра прызнае: Беларусь — гэта вялікі добраўпарадкаваны калгас. Высновы рабіце самі.

Каментары28

  • дочка Макса Дизайнера
    26.08.2022
    ой. а на втором фото она на эту, как ее? Елену Малышеву похожа
  • баж і жук
    26.08.2022
    ой, а турок этот ее имеет по ходу не одну жену. столько этих Марин Караман и в Беларуси, и в Молдове, а особенно в Украине и в россии. а вот конкретно эту интернет не очень-то знает. ну может теперь, благодаря НН) прославится. славы захотела - "Хтосьці ідзе працаваць, каб адчуць сябе зоркай, якую паказалі па" или(и) денег - "Хтосьці ідзе працаваць за неблагія грошы. и фамилия как бэ соответствующая - Карман
  • даведка
    26.08.2022
    Это молодая жена Маркова захотела, чтобы сексуальную Марину Караман так беспощадно обезобразили в кадре?

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома39

IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой72

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай7

У Парыжы ўрачыста адкрылі адноўлены Нотр-Дам ФОТЫ7

У мінскім гіпермаркеце знайшлі тавар са шчодрай зніжкай у 1 капейку ФОТАФАКТ3

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →