Грамадства11

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў

Вітольда Шалкевіча больш за год трымаюць у СІЗА. Дома яго чакаюць жонка і дзве непаўналетнія дачкі.

Вітольд Шалкевіч. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Вітольду Шалкевічу 44 гады. Ён родам з буйнога мястэчка Поразава Свіслацкага раёна.

У мястэчку ёсць сядзіба «Багудзенкі», уласнік якой — таксама палітвязень. Бізнэсоўцу Сяргею Ботвічу прысудзілі велічэзны тэрмін за «здраду дзяржаве».

У Вітольда ёсць жонка і дзве непаўналетнія дачкі.

Апошнім часам, па звестках ініцыятывы Digital intelligence team, Вітольд жыў у Свіслачы. Працаваў майстрам у філіяле Ваўкавыскага лясгаса.

Вітольд Шалкевіч з дзецьмі ў 2014 годзе. Фота: сацсеткі

Яго затрымалі ў жніўні 2023 года проста на працы. Спачатку прысудзілі арышт за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля губазікаўцы знялі з ім відэа і перавялі з СІЗА.

Па звестках ГУБАЗіК, Шалкевіч пакінуў некалькі тысяч каментароў у розных чатах з дрэнна абароненага тэлеграм-акаўнта. На жаль, у такім выпадку мужчына не мог надзейна засцерагчыся.

Суд над Вітольдам пачынаецца 9 снежня 2024 года ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК), «арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК), «абразе суддзі» (арт. 391 КК), «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК).

Шалкевічу пагражае да 12 гадоў калоніі з вялікім штрафам.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных справаў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Браты
    09.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →