Грамадства2828

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы

«Маладзец Рыгоравіч! Спецыяліст па ўсіх пытаннях!»

Крысціна Моцная — дзяўчына, бацькам якой запісаны «Аляксандр Рыгоравіч Моцны». Фота з сацыяльных сетак

Інфармацыя пра тое, што ў Аляксандра Лукашэнкі, напэўна, ёсць і дачка, не засталася па-за ўвагаю ботаў. Так, пад навінамі пра яе адначасова пасыпаліся каментары вельмі падобныя па сваім змесце.

@nashaniva Что пмшут про дочку Лукашенко? #лукашенко #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси #минсксейчас #минск #белоруска ♬ Naughty, evil, dubious and comical songs(1264665) - MATSU

У іх праводзіцца думка, што наяўнасць яшчэ аднаго дзіцяці толькі сведчыць аб тым, што Лукашэнка — сапраўдны мужчына, не тое, што некаторыя бяздзетныя палітыкі.

«Цудоўна. У нашага прэзідэнта ёсць яшчэ і дачка. Гэта вам не бяздзетныя [генеральны сакратар НАТА] Рутэ, [прэзідэнт Францыі] Макрон, [былая канцлер Германіі] Меркель».

«Вельмі радая за Лукашэнку! Тое, што ў Лукашэнкі шмат дзяцей, гаворыць аб тым, што Лукашэнка сапраўдны мужчына а не які-небудзь гей, як бяздзетныя еўрапейскія важакі. Дабра і шчасця ўсёй вялікай сям'і Лукашэнкі. Доўгіх гадоў ім і выдатнага здароўя», — развівае думку іншы.

Боты імкнуцца давесці, што наяўнасць пазашлюбных дзяцей — звычайная практыка для мужчын.

«Колькі гэтых пазашлюбных дзяцей ва ўсім свеце існуе, гэта не навіна. Шмат мужчын і не ведаюць аб сваіх пазашлюбных дзецях. Вось навіна. Каго вы здзівілі».

«Толькі б плёткі разводзіць… Як вы надакучылі… Вам якая справа? Ён такі ж мужык, як і ўсе. Калі ў яго былі нейкія жанчыны — гэта нармальна. Горш было б, калі б іх у яго не было».

І ўвогуле, заўважаюць боты, гэта не віна Лукашэнкі. Проста жанчыны не даюць яму праходу:

«Малойца Рыгоравіч! Спецыяліст па ўсіх пытаннях! Падабаецца ён прыгожым жанчынам — не даюць яны яму праходу! Падтрымліваю!»

«Малойца Лукашэнка! Ад цябе нарадзіць — гонар».

«Ой, Лукашэнка проста хадок. Дай Бог здароўя Лукашэнку! Зайздросціце моўчкі», — раіць яшчэ адзін.

Ёсць і тыя, хто лічыць, што ў Лукашэнкі дзеці лепшыя за ўсіх астатніх.

«Вось малойца наш Лукашэнка. Дзеці ў яго добрыя, не роўня вашым, калі яны ў вас ёсць. Дай Бог здароўя Аляксандру Рыгоравічу на доўгія гады».

І ўвогуле, які негатыў можа быць, калі Беларусь квітнее?

«Вось мне цікава, што не так? Беларусь квітнее! Прадукты сапраўдныя, чысціня ўсюды, прадпрыемствы працуюць, людзі добрыя. Беларускія тавары адны з лепшых! Ну ёсць у бацькі дачка. І што? Шчасця і здароўя».

Іншая метадычка ботаў — раіць не лезці ў асабістае жыццё беларускага палітыка.

«Дзіўная справа! Ну вось вам рабіць больш няма чаго, як шукаць пазашлюбных дзяцей прэзідэнтаў, іх замкаў і палацаў? Якога чорта вы лезеце да іх у ложак, у іх асабістае жыццё? Каму гэта патрэбна? Для мяне нашмат важней, як яны кіруюць краінай, таму што ад гэтага залежыць маё жыццё, мой дабрабыт, дабрабыт маёй краіны! Пакіньце асабістае…»

«Усюды патрэбны свае людзі. Не лезьце ў асабістае жыццё прэзідэнта Беларусіі Лукашэнкі».

Па характэрным напісанні краіны можна зрабіць вывад, што на Лукашэнку шчыруюць боты з відавочна не беларускай фабрыкі.

Каментары28

  • Mike
    08.12.2024
    Председатель колхоза есть нравственный ориентир для ценителей традиционных семейных и христианских ценностей!
  • Алек. Ру
    08.12.2024
    Ну толькі свінаматкі могуць захапляцца такім боравам І пашыраць табар, які назау́жды захрасне на шыі у́сіх беларусау́.
  • Все просто
    08.12.2024
    Зачем методички? В народе говорят проще - «старый б*%дун»

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых4

Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне расійскую зброю, захопленую ў «Хезбалы» ў Ліване1

У Лепелі за «экстрэмізм» судзілі жанчыну, якая служыць у войску2

Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце11

«Карабель ганьбы». Адзіны авіяносец Пуціна не могуць адрамантаваць трэці год запар3

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →