Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты падчас выступлення на канцэрце «Час выбраў нас» у Оршы пахваліўся, колькі подпісаў сабралі за яго кіраўніка.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/img_2936-d91w0.jpg.webp)
Кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі Дзмітрый Круты. Фота: «Наша Ніва»
Кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі Дзмітрый Круты паведаміў гледачам на канцэрце, што 6 снежня завяршыўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
— За нашага лідара падпісалася 2,5 млн беларусаў, якія падтрымліваюць яго курс і хочуць, каб ён працаваў прэзідэнтам і далей, — заявіў Дзмітрый Круты.
«Зала сустрэла агучаныя словы авацыямі», піша «СБ».
Атрымліваецца, што за Лукашэнку сабралі подпісаў з больш за траціну ўсіх выбарцаў.
«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў
Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў
«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку
Праз гвалт, пагрозы і ўгаворы. Як ідэолагі забяспечваюць «народную любоў» да Лукашэнкі сярод медыкаў
Каментары