Вайна33

Мінабароны Украіны: HIMARS ужо знішчылі больш за 30 расійскіх вайсковых аб'ектаў

Дзякуючы амерыканскім ракетным артылерыйскім сістэмам HIMARS, украінскія вайскоўцы знішчылі ўжо больш за 30 лагістычных вайсковых аб'ектаў расіян, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік у эфіры нацыянальнага тэлемарафона, піша «Украінская праўда».

Устаноўка HIMARS. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lockheed Martin / thedefensepost.com

«Дазволю сабе ўспомніць знакамітыя HIMARS, якія сёння выдатна працуюць на перадавой.

За апошнія тыдні знішчана больш за 30 лагістычных вайсковых аб'ектаў праціўніка, з-за чаго, напрыклад, цяпер наступальны патэнцыял расійскіх акупацыйных войскаў значна зменшаны», — сказаў вайсковы чыноўнік.

Пры гэтым Матузянік падкрэсліў, што цяпер Украіна мае патрэбу ў дальнабойнай артылерыі, якая дазваляе знішчаць лагістыку праціўніка. «Уласна, што цяпер актыўна робіцца», — заўважыў ён.

Акрамя таго, паводле яго слоў, Украіна чакае ад ленд-лізу «вельмі станоўчага эфекту, таму што зможа сама выбіраць узоры ўзбраення, вайсковай тэхнікі, якая нам будзе неабходная ў той ці іншы момант».

Прадстаўнік Мінабароны таксама заявіў, што расійскія войскі толькі 30% удараў робяць па вайсковых аб'ектах ва Украіне, а астатнія 70% — па мірных гарадах.

Каментары3

  • Трухлявый пень
    15.07.2022
    Малайцы!
  • Важнае пытанне
    16.07.2022
    А колькі пры гэтым мірных жыхароў забілі?
  • Максим Дизайнер
    17.07.2022
    Сколько русские уничтожают в день таких "объектов", включая Химарс?До 200 военных в одном месте, и до 300  - в другом только за пятницу. Остановите этот украинский беспредел!Вояки диванные. Чтобы вы поперхнулись своим попкорном, животные.

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту14

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Усе навіны →
Усе навіны

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць10

Беларускі фільм трапіў у конкурс Берлінале. Пра што ён?1

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме17

Памёр кінарэжысёр Дэвід Лінч9

Былы расійскі алігарх Гусінскі заявіў, што згалеў і жыве на $20 тысяч на месяц8

Лукашэнка паблажліва выказаўся пра мігрантаў з Усходу. Прапагандысты адразу працытавалі, а пасля схамянуліся12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту14

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Галоўнае
Усе навіны →