Свет

Што вядома пра ракеты «Нептун», якімі падбілі расійскі флагманскі карабль «Масква»

Украінскае камандаванне заявіла, што расійскі флагманскі крэйсер «Масква» быў падбіты супрацькарабельнамі ракетамі «Нептун», якія паступілі ў войска літаральна за некалькі месяцаў да ўварвання Расіі. Што пра іх вядома? 

Ракета «Нептун»

Комплекс «Нептун» з крылатымі ракетамі для паражэння караблёў пачалі распрацоўваць з 2014 года пасля фактычнай страты Украінай свайго флоту, піша BBC Україна.

Упершыню яго паказалі шырокай публіцы ў кастрычніку 2019 года.

Гэты праект актыўна прасоўваў былы сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў, а таксама экс-прэзідэнт Пётр Парашэнка.

«Нептун» — берагавы ракетны комплекс, прызначаны для знішчэння караблёў розных класаў і берагавых цэляў.

Ракетны комплекс «Нептун»

Ён абсталяваны крылатымі ракетамі Р-360, максімальная дальнасць паражэння якімі складае 280 км над морам.

На гэтую распрацоўку канструктарскага бюро «Луч» украінская армія і флот ускладалі вялікія надзеі. Гэта была адна з галоўных ставак для павышэння абараназдольнасці на Чорным і Азоўскім морах.

Ракеты «Нептуна» могуць выводзіць з ладу судны танажнасцю да 5 тысяч тон ‒ вялікія дэсантныя караблі, эсмінцы, крэйсеры або карветы.

«Нептун» — гэта цэлы комплекс: пускавая ўстаноўка з 4 ракетамі, машына для зарадкі, транспартная машына і мабільны камандны пункт.

Комплекс разгортваецца за 15 хвілін, страляе з маршу. На перазарадку патрабуецца 7-8 хвілін.

Да 2025 года планавалі стварыць тры дывізіёны наземнага базавання «Нептуна».

У адзін дывізіён павінны былі ўваходзіць прынамсі 6 пускавых установак. Адзін дывізіён можа перакрыць 600 км берага. Тры дывізіёны маглі пакрываць усё ўзбярэжжа.

«Нептун» афіцыйна прынялі на ўзбраенне яшчэ ў 2020 годзе, аднак рэальна першы і пакуль што адзіны дывізіён ракет паступіў у войска, як паказваюць эксперты, толькі ў студзені 2022 года.

Ці мог «Нептун» ударыць па «Маскве»?

У Расіі ўжо раздаюцца галасы, што гэта маглі быць заходнія супрацькарабельныя комплексы. Але пра завоз ва Украіну такіх комплексаў не паведамлялі.

«Гэта цалкам можа быць удар «Нептуна», не бачу дастатковых прычын сумнявацца», — гаворыць эксперт Мікалай Бялескаў.

«Магчыма, расіянам прыемней было б думаць, што не ўкраінская, а заходняя ракета паразіла «Маскву», — мяркуе эксперт.

З далёкасцю дзеяння «Нептуна» ў 280 км Украіна, тэарэтычна, магла дастаць «Маскву» ледзь не ў Севастопальскай бухце, разважае эксперт.

Але нагадвае, што расіяне адчувалі сябе бяспечна ў Чорным моры апошнім часам, а таму «Масква» была досыць блізка да ўзбярэжжа Украіны.

Падбіты ўкраінцамі крэйсер «Масква» патануў. Што гэта значыць для баяздольнасці расійскай арміі? 

Каментары

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс7

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

«Нам казалі: не трэба палявання на вядзьмарак. І некранутым застаўся сапраўдны монстр»3

Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама1

Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс7

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →