Японскі тэлеканал зрабіў макет турэмнай камеры, у якой сядзіць прэзідэнт Паўднёвай Карэі
Зараз прэзідэнт утрымліваецца ў камеры, падобнай да гэтай, у паліцэйскім участку Сеула.

Японскі тэлеканал TBS News для асвятлення арышту прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля стварыў макет яго турэмнай камеры.
Зараз прэзідэнт утрымліваецца ў камеры, падобнай да гэтай, у паліцэйскім участку Сеула. У камеры ёсць туалет, тэлевізар і пасцельная бялізна.
Былы прэзідэнт Пак Кын Хе таксама знаходзілася ў падобнай камеры ў паліцэйскім участку Сеула восем гадоў таму.
Юн Сок Ёль стаў першым дзейным прэзідэнтам, арыштаваным у гісторыі Паўднёвай Карэі.
Яго арыштавалі ў суботу, суддзя палічыў, што знаходзячыся на свабодзе, Юн, адхіленне якога яшчэ павінен ухваліць Вярхоўны суд, мог бы знішчыць доказы меркаванага злачынства. Цяпер ён можа знаходзіцца пад вартай да 20 дзён з моманту затрымання альбо да выстаўлення афіцыйнага абвінавачання.
У пачатку снежня Юн Сок Ёль пасля доўгага канфлікту з парламенцкай апазіцыяй абвясціў пра ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне. У краіне былі забароненыя палітычныя партыі, пратэсты, страйкі, указ прыпыняў працу парламента, уводзіў цэнзуру і палявыя трыбуналы.
Юна падазраюць у тым, што адначасова ён загадаў войскам арыштаваць членаў парламента, каб тыя не адмянілі прэзідэнцкі ўказ. Дэпутаты прагаласавалі за адмену ваеннага становішча ў той жа час, калі вайскоўцы спрабавалі захапіць будынак парламента.
Каментары