Улада

Лукашэнка заявіў, што пісьменніца Святлана Алексіевіч здрадзіла Беларусі

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч здрадзіла сваёй краіне, збегшы ў Германію. Але ён лічыць, што яна «хутчэй за ўсё, як і ўсе іншыя, можа вярнуцца». Пра гэта ён заявіў у інтэрвію японскай тэлекампаніі TBS, піша Zerkalo.io.

Фота: AP

— Гэта чалавек, які стаў нобелеўскім лаўрэатам — не будзем казаць, як і чаму — які вырас на гэтай зямлі, здрадзіла ёй і збегла адсюль. Яе ніхто не выдвараў, не выганяў з Беларусі. Гэта яе права. Яна выбрала Нямеччыну. Там, напэўна, цяплей, — сказаў Лукашэнка. — Там, напэўна, прыплачваюць, можа, яшчэ нешта, не ведаю. Я гэтым пытаннем не цікаўлюся. У нашым грамадстве такой праблемы няма.

Ён лічыць, што якіх-небудзь перашкод або пагроз па вяртанні ў Беларусь у Святланы Аляксеевіч няма.

—Яна на сённяшні дзень, хутчэй за ўсё, як і ўсе іншыя, можа вярнуцца ў Беларусь. Але калі яны дапусцілі парушэнні нашых законаў, яны павінны разумець, што яны па гэтых законах павінны адказаць, як любы грамадзянін Беларусі.

На пытанне японскага журналіста пра стаўленне да пісьменніцы Лукашэнка адказаў: «Я да яе не стаўлюся цяпер ніяк. Я вельмі рады, што вы чытаеце творы Алексіевіч. Хацелася б, каб вы чыталі і творы іншых нашых беларускіх аўтараў»»

У жніўні 2020 года Алексевіч стала членам прэзідыума Каардынацыйнай рады. У верасні таго ж года з'ехала ў Нямеччыну па запрашэнні Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD).

Каментары

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА6

Бізнэсоўцу і кіраўніка рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі за супрацу з літоўскімі спецслужбамі 3

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Стала вядома асоба чалавека, якога застрэлілі на мітынгу Трампа1

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-202520

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Галоўнае
Усе навіны →