Разгляд крымінальнай справы Алега Груздзіловіча прызначаны на 10-ю раніцы ў судзе Савецкага раёну Мінску, паведамляе Радыё Свабода.
Мар’яна Груздзіловіч, жонка Алега Груздзіловіча, расказала Свабодзе, што падала заяву на спатканне з мужам, але ў судзе ёй параілі пачакаць і патлумачылі, што магчымае больш мяккае рашэнне па справе Алега і яго могуць вызваліць у зале суда. Паводле супрацоўнікаў суда, разгляд справы можа заняць 2 дні.
Груздзіловічу інкрымінуюць «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі ў той момант, калі яго пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі. Журналіст сваёй віны не прызнае і заяўляе, што на акцыі працаваў як пазаштатны супрацоўнік газеты «Народная воля».
Груздзіловіча затрымалі 23 снежня — у той жа дзень, калі ўлады абвясцілі супрацоўнікаў і аўдыторыю «Радыё Свабода» «экстрэмісцкім фармаваннем». Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры 63-гадовага журналіста.
Каментары