Грамадства

«Глядзелі адно на аднаго, не адрываючы вачэй». Маці Ягора Дуднікава расказала пра сустрэчу з сынам пасля прысуду

Учора Мінскі гарадскі суд асудзіў 21-гадовага палітзняволенага расіяніна Ягора Дуднікава на 11 гадоў калоніі па двух артыкулах КК — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Сёння маці Ягора Юлія сустрэлася з ім у СІЗА-1 і распавяла падрабязнасці праваабаронцам.

На пачатак суда яна не прыязджала, бо ведала, што ён будзе закрыты. Першы раз Юлія ўбачыла сына на абвяшчэнні прысуду: «глядзелі адно на аднаго, не адрываючы вачэй». А сёння ім дазволілі спатканне, якое доўжылася адну гадзіну. Юлія адразу адзначыла погляд сына: «У яго пасталелы і стомлены погляд чалавека, які не можа належаць чалавеку 21 года».

«Пра суд сказаў, што быў здзіўлены, што ён прайшоў менавіта ў такім фармаце [закрытым рэжыме] і што яго голас прызналі зброяй. Але ён пасмяяўся над гэтым. Ягор вельмі спадзяецца вярнуцца ў Расію, як і мы. Пра тэрмін ён стараецца не думаць, бо гэта вельмі страшная лічба».

«Ягор трымаецца, але такі тэрмін чакана яго вельмі знерваваў. Яго лозунг — «акружаны, але не зламаны». Пакуль ёсць хоць маленькая надзея, ён і мы будзем за яе трымацца. Ён ведае, што мы за яго хвалюемся і любім, гэта будзе яго трымаць, нават калі здаецца, што ўсё зусім дрэнна».

«Яму пішуць многія людзі. Ён вельмі ўдзячны за падтрымку. Яна таксама не дае яму падаць духам», — распавядае Юлія.

Сама маці Ягора адзначае, што абвяшчэнне прысуду прайшло для яе цяжка, бо ён, паводле яе слоў, відавочна несправядлівы:

Хочацца сказаць [суддзі і пракурорцы]: «Але вы ж таксама бацькі! Як у вас, гледзячы яму ў юны хлапечы твар, рука паднялася даць яму такі тэрмін! Пазбавіць яго паловы яго пражытага жыцця. Ды ён і не бачыў яшчэ гэтае жыццё! Я не ведаю, як на ім адаб'ецца такі жахлівы тэрмін…»

Расіяніну Ягору Дуднікаву далі 11 гадоў калоніі

«Стакан у параўнанні з камерай — рай, кайфану ў цішыні». Палітвязень Дуднікаў даслаў маці ліст з-за кратаў, у якім апісаў умовы на Валадарцы

Каментары

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс7

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

Як выглядае раскошны спа-комплекс часоў Рымскай Імперыі? ФОТЫ

«Нам казалі: не трэба палявання на вядзьмарак. І некранутым застаўся сапраўдны монстр»3

Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс7

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →