Грамадства

«Находите эту тварь и убирайте». Эксперты пацвердзілі, што жорсткія загады сілавікам аддаваў Караеў

Незалежная экспертыза пацвердзіла голас былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева на стужцы з абразамі беларусаў і патрабаваннем да ГУБАЗіК прыбіраць нязгодных. 

Гаворка ідзе пра два запісы. На першым Караеў выступае перад байцамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, якое стаяла ў першых шэрагах пераследу прыхільнікаў перамен.

Караеў на запісе прызнае, што сілавікі не былі гатовыя да пратэстаў такога маштабу. Разлічвалі, што незадаволеных будзе столькі ж, колькі пасля выбараў у 2010-м. 

«У вас на ўсё хапіла сілаў, — казаў міністр. — У першыя чатыры дні «групы атакі», пра якія ўжо ведае прэзідэнт, разам з АМАП і ўнутранымі войскамі ўратавалі краіну».

Беларускі народ Караеў на тым запісе называў «тупаватым», казаў, што людзі «не бачаць далей за пяць метраў ад носу» і наогул гэта «тлустыя абывацелі». Сілавікі ж, на яго думку, «гасударавы людзі». 

Пры гэтым у ранейшых інтэрв’ю Караеў з крыўдай адзначаў, што яму неаднаразова даводзілася чуць абразы ў свой адрас, звязаныя з ягонай нацыянальнасцю, маўляў, апаненты пераходзяць усе межы, прыгадваюць яму, што ён асецін.

На другім запісе, дзе паводле экспертаў таксама зафіксаваны голас Юрыя Караева, той праходзіцца па Сяргею Ціханоўскім: «Няма на яго артыкула — трэба прыдумаць і пасадзіць яго надоўга. Хай там сядзіць! Хай здохне там!»

Экспертызу замовіла праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва». Запісы вывучала спецыяліст незалежнай экспертызы ААТ «ГлавЭксперт». Выснова — голас на аўдыёзапісах адзін і той жа, што і ў арыгінальных інтэрв’ю Караева на дзяржаўным тэлебачанні. Прыкметаў мантажу на аўдыёзапісах няма.

Нагадаем, у кастрычніку 2020 года, калі ў Беларусі яшчэ працягваліся масавыя пратэсты, Караева адправілі ў адстаўку і панізілі — ён стаў памочнікам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці. Ягонае месца ў міністэрстве заняў былы начальнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў, які таксама звязаны з разгонам дэманстрантаў.

Каментары

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы — «Газета Выборча»4

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы — «Газета Выборча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Самы цымус»: гісторык напісаў кнігу пра тое, як абаранкі скарылі Амерыку, а дранікі сталі і яўрэйскай стравай 27

Як у парку «Сула» сустрэлі Купалле ФОТЫ4

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»14

Гамяльчук пракаціўся з дзяржсцягам, каб падняць патрыятызм. У выніку застаўся без BMW і абвінаваціў ва ўсім Польшчу12

Лукашэнка прапанаваў расейцам і ўкраінцам скупляць за капейкі беларускія вёскі12

Жалезная лэдзі Лукашэнкі: хто такая Наталля Пяткевіч і чаму яна зноў спатрэбілася ва ўладзе3

Сенсацыйная знаходка на Менцы — для чаго нашы продкі выкарыстоўвалі гэту фігуру 1000 гадоў таму?11

«Дзіця ехала з траўмай хрыбта, а не са спалохам». Падрабязнасці здарэння з атракцыёнам у парку Чалюскінцаў1

Якія азёры Беларусі самыя празрыстыя?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы — «Газета Выборча»4

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы — «Газета Выборча»

Галоўнае
Усе навіны →