Суд Маскоўскага раёна Брэста пачаў разглядаць «карагодную» крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя — Яўген Брэган. Сярод абвінавачаных — 23-гадовы палітвязень Радзівон Медушэўскі. Усяго колькасць фігурантаў «справы карагодаў» падбіраецца пад сотню.
Судзяць:
- 34-гадовы Аніскевіч Андрэй Сяргеевіч
- 19-гадовы Вінакураў Ігар Алегавіч
- Ксенжук Сяргей Валер'евіч
- 23-гадовы Курганоў Дзмітрый Юр'евіч
- 45-гадовая Лойка Алена Дзмітрыеўна
- 23-гадовы палітвязень Медушэўскі Радзівон Уладзіміравіч (затрыманы 16 сакавіка і змешчаны ў СІЗА-7, дзе ўтрымліваецца дагэтуль)
- 28-гадовая Нішт Сафія Яўгенаўна
- 40-гадовы Нямірскі Андрэй Яўгенавіч
- 25-гадовы Палхоўскі Ілля Сяргеевіч
- 39-гадовы Смірнова Кацярына Віктараўна
- 20-гадовы Увараў Мікіта Ігаравіч
- 27-гадовы Храпко Аляксандр Васільевіч
- 28-гадовы Чугунова Галіна Аляксандраўна
Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.
Каментары