Грамадства1818

Памёр ахоўнік мінскай баптысцкай царквы, у яго быў каранавірус. Службы працягваюцца

16 красавіка памёр 68-гадовы мінчук Ігар Пятроў. Сын памерлага кажа, што ў бацькі быў дыягнаставаны каранавірус.

Ігар Пятроў. Фота з vk.com.

Ігара Пятрова забралі ў 10-ю бальніцу Мінска з двухбаковай пнеўманіяй 1 красавіка.

«3 красавіка ў яго пацвердзіўся дыягназ COVID-19», — кажа ягоны сын Ігар.

«Спачатку ён ляжаў у гастраэнтэралагічным аддзяленні ў звычайнай палаце, не ў каранціннай зоне. Складана зразумець: гэта поўная бестурботнасць або недахоп рэсурсаў для ізаляцыі такога роду хворых…», — адзначае Ігар.

4 красавіка мужчыну перавялі ў рэанімацыю, яго падлучылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. «Пакуль каранавірус аказваецца мацнейшым за тату і ўсіх дактароў, якія за яго змагаюцца», — пісаў Ігар у сацыяльных сетках. Праз 12 дзён знаходжання на апараце бацька памёр.

«У таты не было ніякіх сур’ёзных хранічных захворванняў», — адзначае сын.

Ігар Пятроў быў індывідуальным прадпрымальнікам у сферы грузаперавозак. Калі выйшаў на пенсію, падпрацоўваў вахцёрам і ахоўнікам у царкве «Святло Евангелля».

Гэтая царква евангельскіх хрысціян баптыстаў знаходзіцца ў Мінску па адрасе Райніса, 6. Гэта вялізны гмах непадалёку ад Трактарнага завода. Мінчукам царква «Святло Евангелля» знаёмая найперш за кошт бясплатных курсаў англійскай мовы, праз якія прайшлі тысячы чалавек. Вернікі царквы такім чынам спрабуюць несці Божае слова. За настаўнікаў на курсах носьбіты мовы з ЗША і Канады.

У баптысцкім асяроддзі «Святло Евангелля» мае кансерватыўную рэпутацыю. 

«Мой тата любіў Бога, 30 гадоў таму пакаяўся і хрысціўся, увесь гэты час аж да смерці ішоў за Хрыстом, апошні дзень да рэанімацыі шмат маліўся ў бальніцы, лежачы на ложку, калі з'яўляліся сілы — маліўся на каленях каля ложка. Ён не баяўся смерці і быў да яе гатовы.

Гэта ўсяго толькі пераход, не канец. Тата сустрэўся з Хрыстом, якога любіў, і з усімі, хто памёр у Хрысце. Апостал Павел сказаў: для мяне жыццё — Хрыстос, а смерць — набытак. Мой бацька цалкам падзяляў гэтую думку», — адзначае сын Ігар.

Тым не менш службы ў царкве «Святло Евангелля» не былі адмененыя. Быў сход у нядзелю, 19 красавіка. Плануецца і праз тыдзень.

Прасвітар царквы Павел Абравец параіў карэспандэнту «Нашай Нівы» «не даставаць яго» пытаннямі. Ён адмовіўся казаць як пра памерлага прыхаджаніна, так і пра тое, чаму службы ў царкве ўсё яшчэ працягваюцца.

Каментары18

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →