Макс Корж пра скандальны канцэрт: Пажару не было, і пажарных ніхто не біў
Рэпер Макс Корж праясніў сітуацыю, што адбылося на ягоным канцэрце ў Пярмі. У сваім Instagram-акаўнце ён абверг інфармацыю пра тое, што падчас яго выступу ў расійскім горадзе нібыта здарыліся пажар і бойка з пажарнымі.
Насамрэч, адзначыў артыст, гарэлі фаеры, і пажарныя іх аператыўна патушылі, за што ім вялікі дзякуй.
— Перм! Гарачы канцэрт, які давялося тушыць у літаральным сэнсе гэтага слова! Але тое, што там быў рэальны пажар, і пажарных білі — гэта няпраўда. Была сутычка толькі з аховай, — напісаў Макс Корж.
Нагадаем, у пятніцу 13 снежня падчас канцэрта Каржа ў Пярмі фанаты запалілі мноства фаераў, з-за чаго здарылася некалькі ўзгаранняў.
Каментары