13 сакавіка каля 19-й гадзіны ў Мінску зьніклі дзьве дзяўчынкі — 6 і 7 гадоў. Яны вярталіся з бацькамі з дзіцячага садка, пабеглі наперад і згубіліся, піша Радыё Свабода. Здарэнне адбылося ў Сухараве.
Прыблізна праз дзве з паловай гадзіны іх заўважыў на вуліцы Мазурава кіроўца таксі і прывёз у штаб пошукавага атрада «Анёл», які размясьціўся ў двары дома, дзе жывуць малыя.
Іх перадалі бацькам, яны ў парадку. Дзяўчаткі сказалі, што проста гулялі.
Каментары