Чэмпіён свету па ММА Мурад Амрыеў быў затрыманы 7 чэрвеня ў пункце пропуску «Весялоўка» на беларуска-ўкраінскай мяжы. Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
«7 чэрвеня ў 17.24 у пункце пропуску «Весялоўка» на мяжы Беларусі і Украіны быў спынены аўтамабіль «Таёта» з расійскімі нумарамі, у якім знаходзіўся Мурад Амрыеў. У ходзе правядзення памежнага кантролю высветлілася, што Амрыеў знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч.3 арт. 327 Крымінальнага кодэкса РФ (выкарыстанне загадзя падробленага дакумента)», - распавялі ў ДПК Беларусі.
Пасьля затрыманьня Амрыеў быў перададзены супрацоўнікам Добрушскага РАУС.
Байца ММА Мурада Амрыева, які ўцёк ад чачэнскіх сілавікоў, затрымалі ў Беларусі
Каментары