Эканоміка55

Лукашэнка асабіста зацвердзіць мінімальны набор нарматываў для суб'ектаў гаспадарання

Аляксандр Лукашэнка мае намер асабіста зацвердзіць мінімальны набор нарматываў для суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з членамі рабочай групы па пытаннях удасканалення кантрольнай дзейнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў да бізнэсу.

«Мінімальны набор нарматываў, які сапраўды неабходны для пачатку гаспадарчай дзейнасці і ідзе «ад жыцця», буду зацвярджаць асабіста. Суб'екты гаспадарання павінны дакладна ведаць свае абавязкі і іх аб'ём. І на гэтым кропка! Больш нічога ад іх патрабаваць не смейце!» — заявіў Лукашэнка.

«Я для сябе вызначыўся: чым больш начальнік ці міністр ліквідуюць рознага роду нарматываў, тым лепш будзе для іх. Не дай бог, пераправерылі, я выяўлю, што вы штучна пакідаеце некаторыя нарматыўна-прававыя інструкцыі або залішне прапануеце мне гэтых праверак і кантролю, вы працаваць не будзеце «, - падкрэсліў беларускі лідар.

«Маё цвёрдае патрабаванне - мы павінны вырашыць гэтую праблему. І мы яе можам вырашыць», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў членам рабочай групы задзейнічаць усе магчымыя рэсурсы для выканання пастаўленых задач. Праца павінна насіць адкрыты, публічны характар з максімальна шырокім прыцягненнем грамадскасці і бізнэс-супольнасці.

«Наспелыя праблемы трэба вырашаць. І не на словах, а на справе. Чакаю плённай працы ад усіх вас. Ад прадстаўнікоў дзяржаўных органаў патрабую, каб яны без разварушвання ўносілі канкрэтныя прапановы», — дадаў кіраўнік краіны.

Каментары5

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →