6 кастрычніка ў выніку трагічнага здарэння загінула Надзея Аўсіевіч. Жыла яна ў Пінску, а загінула ў Брэсце, яе збіла машына.
Сям’я, родныя, сябры Надзеі ў Беларусі і за мяжой глыбока смуткуюць з нагоды гэтай непапраўнай і жахлівай страты.
Надзея Аўсіевіч нарадзілася 21 студзеня 1967 года ў Пінску ў сям’і настаўнікаў. У 1989 скончыла Інстытут замежных моў, працавала ў сярэдняй школе.
У апошнія дзесяцігоддзі галоўнай справай жыцця Надзеі Аўсіевіч было грамадскае культурна-творчае аб’яднанне «Калегіум» у Пінску, адным з заснавальнікаў і старшынёй якога яна з’яўлялася. Пад кіраўніцтвам Надзеі «Калегіум» ажыццявіў шмат праектаў і грамадскіх ініцыятыў па міжнародным культурным супрацоўніцтве. Шмат духоўных сіл, энергіі і арганізацыйнай работы ўкладзена Надзеяй у барацьбу з залежнасцямі і прапаганду здаровала ладу жыцця. Свой багаты досвед Надзея скіроўвала на тое, каб фарміраваць у падлеткаў і моладзі свядомую пазіцыю непрыняцця наркотыкаў.
Светлы і адкрыты чалавек, Надзея любіла літаратуру, кіно, добра ведала мову і культуру Палесся. Надзея ўмела захапляцца людзьмі, новымі месцамі і краінамі. Але сэрцам заўсёды была ў роднай Беларусі.
Яна была вялікім патрыётам, шукала ўсяго беларускага, не прапусціла ніводнага нумара «Нашай Нівы».
У Надзеі Аўсіевіч засталіся маці, муж і сын.
Памяць пра цябе, дарагая наша Надзя, будзе заўсёды жыць з намі!
-
Шчадроўку з Гомельшчыны ведаюць мільёны людзей па ўсім свеце. У самой Беларусі пра яе мала хто чуў
-
У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System
-
Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму
Каментары