Паведамленне аб тым, што яе шасцігадовы сын праваліўся ў яму ў сацсетках размясціла гамяльчанка Марына Ходас. Усё адбылося недалёка ад дома 125а па вуліцы Мазурава.
— Вярталіся з сынам са школы, сын выбег з машыны і вырашыў зрэзаць шлях. Збочыў з тратуарнай пліткі на зямлю і тут жа праваліўся — у яму з вадой глыбінёй метры два. Баюся нават уявіць, што магло адбыцца, каб мяне не было побач, — да гэтага часу не можа прыйсці ў сябе Марына.
Гамяльчанка разам з іншымі жыхарамі дома з дапамогай цэглы пазначылі небяспечны ўчастак і выклікалі аварыйную брыгаду водаканала. Яму агарадзілі плотам.
Каментары