У Навагрудскім раёне пасля сваркі мужчына закрыў жонку ў пуні з сенам і падпаліў
У нядзелю, 17 красавіка, у вёсцы Куровічы гарэла гаспадарчая пабудова. Спалоханая мясцовая жыхарка папрасіла суседзяў тэрмінова выклікаць ратавальнікаў.
Аказалася, што раніцай 47-гадовы гаспадар пасварыўся з жонкай. Жанчына, каб не абвастраць сітуацыю, пайшла з хаты ў пуню. Муж застаўся дома з трыма дзецьмі. Аднак праз нейкі час ён зайшоў у гаспадарчую пабудову, падпаліў сена, якое там было і замкнуў дзверы. Жанчына засталася ўнутры. Самастойна выйсці з пуні яна не магла, дапамог ёй выбрацца 14-гадовы сын.
39-гадовая жанчына атрымала апёкі I-II ступені рук і твару (усяго 7% цела) і была шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы.
Агонь знішчыў дах, перакрыцце і сцены пабудовы.
Падпальшчык знаходзіцца ў Навагрудскім РАУС і распавядае міліцыі пра матывы свайго ўчынку. Траіх непаўналетніх дзяцей з сям'і забралі.
Каментары