Меркаванні1616

Беларуская мова: якасць важнейшая за колькасць?

«Глянуўшы на ўсе гэтыя шматлікія прыведзеныя аналітыкамі лічбы, так і хочацца зрабіць адназначную выснову — сітуацыя з беларускай мовай у Беларусі безумоўна пагаршаецца, і хутка ёй настане поўны капец, — піша ў сваім фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч. 

— Але лічбы, нават самі па сабе праўдзівыя (а ў дадзеным выпадку ў іх праўдзівасці сумнявацца не даводзіцца) могуць ствараць скажоны вобраз, калі разглядаць іх без уліку канкрэтнага кантэксту.

А кантэкст тут такі, што ўсе гэтыя жахлівыя падзенні абсалютных і адносных лічбаў фактычна адлюстроўваюць толькі адзін працэс — канчатковае выміранне беларускай вёскі ў тым выглядзе, у якім яе прызвычаіліся бачыць і ўспрымаць людзі нават майго пакалення. Працэс гэты ўжо незваротны, і наступны перапіс насельніцтва непазбежна пакажа яшчэ большае змяншэнне колькасці ў краіне беларускамоўных людзей, а статыстыка з кожным годам, калі нічога не памяняецца, будзе фіксаваць змяншэнне колькасці беларускіх школ, колькасці вучняў у іх і г. д. Нічога ў гэтым добрага, вядома, няма, але для беларускай мовы гэта ўсё ж такі не катастрофа. Бо вёска даўно ўжо страціла раней уласцівую ёй ролю захавальніцы беларускай мовы, і ад яе ў гэтым плане мала што залежыць. Сучасная беларускамоўная культура ствараецца ў гарадах, і яе носьбіты (асабліва наймалодшага пакалення) з вёскай ужо амаль што (ці нават зусім) не звязаныя. Ну, а выпадкаў пашырэння беларускасці ў самых розных сферах (часам зусім нечаканых, дзе раней яна і не начавала) мы ў апошнія гады маем шчасце назіраць даволі.

Іншая справа, што без мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі беларуская мова наўрад ці мае шанцы выйсці далёка за межы цяперашніх нешматлікіх у маштабах усяго насельніцтва асяродкаў. Але ўпэўнены, што і вымірання саміх гэтых асяродкаў таксама чакаць не даводзіцца, паколькі яны самааднаўляюцца. Нешта можа касцянець і застойвацца, не рэагаваць на выклікі часу — але гэта працэс натуральны. Галоўнае — што паралельна з аджыўшым ці аджываючым увесь час ствараецца нешта ўжо на новых, сучасных асновах. І гэта здольна прыцягваць да беларушчыны частку моладзі, прытым не звязаную з беларускай мовай паводле роду сваіх заняткаў. Так што працэсы знізу ідуць, і яны пазітыўныя, хоць агульнай статыстыцы іх цяжка ўхапіць. Таму я хутчэй гаварыў бы пра паляпшэнне. Ці прынамсі не пра пагаршэнне. Бо якасць усё ж у дадзеным выпадку важнейшая за колькасць».

Каментары16

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →