Эканоміка

Ацяпленне жылля можна будзе пераводзіць з цэнтралізаванага на індывідуальнае

Ацяпленне жылля ў Беларусі можна будзе пераводзіць з цэнтралізаванага на індывідуальнае. Гэта прадугледжана ўказам нумар 535 «Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ прадастаўляе магчымасць перайсці з цэнтралізаванага цеплазабеспячэння жыллёвага фонду грамадзян на індывідуальнае ацяпленне ў выпадках, калі першы варыянт эканамічна нявыгадны. Дакументам рэгламентаваны парадак такога пераходу. Ён будзе праводзіцца за кошт бюджэту, што дасць магчымасць знізіць расходы мясцовых бюджэтаў, павысіць эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў, а таксама ажыццявіць перадачу цеплавых сетак і аб'ектаў вонкавага асвятлення энергазабеспячальным арганізацыям.

Акрамя таго, 31 снежня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 536 «Аб унясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Ён прадугледжвае комплексную карэкціроўку ўказа ад 14 кастрычніка 2010 года нумар 538 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў». Нормы дакумента накіраваны на павышэнне адказнасці старшынь таварыстваў уласнікаў, арганізацый забудоўшчыкаў. Узмацняюцца патрабаванні да іх прафесійнай кваліфікацыі, пашыраюцца паўнамоцтвы мясцовых органаў улады па прымяненні мер уздзеяння да нядобрасумленных старшынь, выключаецца магчымасць прыняцця рашэнняў меншасцю ўласнікаў насуперак інтарэсам большасці.

Рэалізацыя ўказа нумар 536 дасць магчымасць упарадкаваць дзейнасць таварыстваў уласнікаў, арганізацый забудоўшчыкаў, прывядзе да зніжэння затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, забяспечыць сістэмны падыход да кіравання ЖКГ.

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →