Улада1616

Каб ніхто не змог падкапацца: Лукашэнка распавёў, як трэба сёлета правесці прэзідэнцкія выбары

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна падрыхтаваць і правесці адкрыта, сумленна, спакойна і строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўзятымі на сябе міжнароднымі абавязацельствамі.

Пра гэта заявіў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных ўнутрыпалітычных пытаннях.

Ён звярнуў увагу на тое, што выбарчыя кампаніі любога ўзроўню маюць вельмі важнае значэнне як форма волевыяўлення народа. «А выбары прэзідэнта — гэта галоўная грамадска-палітычная падзея для любой краіны, тым больш для нашай, дзе паўнамоцтвы прэзідэнта вельмі вялікія, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Аддаючы свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата, грамадзяне Беларусі вызначаюць лёс дзяржавы, куды і як мы будзем рухацца далей, які шлях развіцця пры гэтым абярэм».

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што прэзідэнцкія выбары з'яўляюцца ў пэўным сэнсе іспытам для ўсіх органаў улады. «Гэта іспыт перад народам, перад тымі, хто даверыў нам лёс Беларусі», — падкрэсліў Лукашэнка. Паводле яго слоў, яго вынікі прадэманструюць стаўленне людзей да вынікаў гэтай працы, а таксама стануць асновай стратэгіі далейшага развіцця краіны.

«Гэта найважнейшае палітычнае мерапрыемства, і мы павінны забяспечыць яго правядзенне на высокім узроўні. Пры гэтым хачу падкрэсліць, што яшчэ ніколі не было такіх магчымасцяў для правядзення выбараў на тым узроўні, каб ніхто не змог нават папракнуць нас, падкапацца пад нейкія праблемы і пытанні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўную ролю ў правядзенні выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе граць Цэнтрвыбаркам.

«ЦВК з часу абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў і толькі ён будзе займацца ў краіне арганізацыяй і правядзеннем выбарчай кампаніі. Усе астатнія, і я ў тым ліку, будуць удзельнічаць у ёй толькі пастолькі, боі гэтага запатрабуе ЦВК. Усякія заявы, ініцыятывы павінны ўзгадняцца са старшынёй Цэнтрвыбаркама», — падкрэсліў ён. У той жа час у вырашэнні эканамічных і арганізацыйных пытанняў заўсёды актыўна ўдзельнічаюць мясцовыя органы ўлады, дадаў ён.

«Перад намі стаяць сур'ёзныя і адказныя задачы. Нам неабходна падрыхтаваць і правесці прэзідэнцкія выбары, па-першае, адкрыта, па-другое, сумленна, па-трэцяе, спакойна, і самае галоўнае — строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і тымі абавязацельствамі, якія мы ўзялі перад міжнароднымі арганізацыямі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў краіне нікому не будуць забараняць назіраць за выбарамі: «ні унутраным назіральнікам, ні замежным». «Няхай глядзяць, робяць адпаведныя высновы», — сказаў ён.

Каментары16

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі11

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа65

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў47

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі11

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →