Нерухомасць88

«Дразды» ўшчыльняюцца

Элітны катэджны пасёлак у сталічным раёне Вяснінка ўяўляе сабой некалькі дзясяткаў дамоў каля вадасховішча Дразды. Праект забудовы быў прыняты нягледзячы на нязгоду мясцовых жыхароў, агароды якіх аддалі пад будаўніцтва катэджаў для наменклатуры.

Гарадскія ўлады «нарэзалі» больш за 40 новых участкаў, усе яны ўжо атрымалі сваіх гаспадароў (глядзі спіс). Аднак і гэтага аказалася мала — забудоўваць пачынаюць ужо і тую прастору, якая на плане пазначаная як зона адпачынку.

На стэндах, якія выстаўляліся на грамадскае абмеркаванне, паўднёвы бок вуліцы Вербнай быў замаляваны дрэвамі. Паводле апорнага плана, ушчыльную да вуліцы падыходзіў участак пад стварэнне фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

У рэальнасці ж пачалося будаўніцтва наступнага катэджа. Як стала вядома «НН», ягоны гаспадар — Аляксандр Ракавец. Мінгарвыканкам выдзеліў 15 сотак зямлі рашэннем №1373/1 ад 29 мая 2014 года.

Аляксандр Ракавец — асоба, добра вядомая ў банкаўскіх колах. Ён узначальвае банк «Масква-Мінск». Гэтая фінансавая арганізацыя нядаўна змяніла ўласніка. Нацбанк і Кіраўніцтва справаў прэзідэнта выкупілі актыў у расійскага банка «ВТБ» за $55,7 мільёна, што выведзе яго з-пад еўрапейскіх санкцый.

Ракавец узначаліў банк «Масква-Мінск» 14 гадоў таму, а да таго працаваў у іншых фінансавых структурах. У сярэдзіне 1990-х Ракавец быў старшынёй праўлення банка «Садружнасць», а ягоным намеснікам працаваў Сяргей Румас. Перасякаліся яны і ў банку «Паўночны Захад».

Пакуль што Ракавец з падмуркам свайго катэджа абсалютна адзінокі — побач з ім не будуецца ніхто. Але па размяшчэнні дома, які выглядае як крайні на вуліцы, можна меркаваць, што каля яго могуць з’явіцца і суседзі.

Хто жыве ў Вяснінцы?

У Вяснінцы раздалі зямлю больш чым 40 асобам, перадусім чыноўнікам — тым, якія не атрымоўвалі ўчасткаў у Драздах раней, на іншых вуліцах, што былі забудаваныя ў 2000-х. Вось хто трапіў у шчаслівы спіс.

Агееў Аляксандр — у свой час міністр энергетыкі

Азаранка Вікторыя — тэнісістка

Альшэўскі Віктар — мастак

Андрэйчанка Уладзімір  старшыня палаты прадстаўнікоў

Анфімаў Леанід — старшыня Дзяржкантролю 

Бароўскі Аляксандр — у свой час кіраўнік «Белнафтахіма»

Булыгін Сяргей — першы намеснік кіраўніка федэрацыі біятлона

Вакульчык Валерый — старшыня КДБ 

Вашчанка Уладзімір — міністр па надзвычайных сітуацыях

Грышын Аляксей — фрыстайліст, алімпійскі чэмпіён

Гусараў Анатоль — генеральны дырэктар «Белавія»

Давыдзька Генадзь — старшыня Белтэлерадыёкампаніі

Жылін Ігар — у свой час кіраўнік «Белнафтахіма» 

Зіноўскі Уладзімір — кіраўнік Белстата

Ермакова Надзея — старшыня Нацбанка

Зайцаў Вадзім — у свой час старшыня КДБ

Зінкевіч Уладзімір —мастак

Іваноў Валерый — у свой час віцэ­-прэм’ер

Казіятка Юрый — кіраўнікСталічнага тэлебачання

Канюк Аляксандр — генеральны пракурор

Куляшоў Анатоль — у свой час міністр унутраных спраў

Кушнір Антон– фрыстайліст, алімпійскі чэмпіён

Ладуцька Мікалай — у свой час старшыня Мінгарвыканкама

Маскевіч Сяргей — міністр адукацыі

Матусевіч Міхаіл — у свой час віцэ-­спікер савета рэспублікі

Міцкевіч Валерый — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 

Рапота Грыгорый — дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы, грамадзянін Расіі

Рачкоўскі Ігар — у свой час старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта

Румас Сяргей — у свой час віцэ-прэм’ер

Румо Алег — доктар

Русы Міхаіл — у свой час віцэ-прэм’ер

Русецкі Анатоль — у свой час кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук

Уцюрын Андрэй — намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі

Федарцоў Аляксандр — першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда

Харкавец Андрэй — у свой час міністр фінансаў 

Цяцерын Сяргей — тэнісны трэнер

Шаеў Валянцін — старшыня Следчага камітэта

Шакуцін Аляксандр — бізнэсмен

Швед Андрэй — старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Шуневіч Ігар — міністр унутраных спраў

Шчоткіна Мар'яна — міністр працы і сацыяльнага забеспячэння

Якабсон Аляксандр — у свой час кіраўнік Дзяржкантролю

Ярмоленка Анатоль — спявак.

Каментары8

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»15

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

Дураў заявіў, што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ўжо 6 гадоў4

Не квадроберамі адзінымі. Нефармалы 2000-х расказалі, чаму было небяспечна станавіцца эма і як з'яданне корму з сабачай міскі дапамагае інтравертам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»15

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →