Всеволод Стебурако опубликовал на своей странице в фейсбуке новое стихотворение.
Нічога са мной не паробіш,
не выб'еш ніяк —
ні гэтае простае мовы,
ні з горла камяк
і з хаты апошняй
на ўзлеску,
з пустога вакна,
з двара,
дзе красуюць пралескі,
калі вясна,
гляджу
на зарослае поле,
што дзед араў,
на паплавы без коней,
на мёртвы стаў,
на лавы, дзе засядалі
аж да відна,
дзе потым стаяла самотна
гаспадара труна,
на весніцы, што праселі,
ушчэнт ураслі ў дол,
на пройму халодных сенцаў,
на доўгі стол,
дзе шклянка ў шаснаццаць граняў,
што не наліць
за ўсіх тых, каго не стала
і не баліць…
Комментарии